Указ Зяленскага аб увядзеньні пэрсанальных санкцыяў супраць Лукашэнкі азначае пераход да больш жорсткай лініі Кіева адносна афіцыйнага Менску. Зяленскі імкнецца нэўтралізаваць вобраз Лукашэнкі-міртаворца, паказаць ягонае сапраўднае месца.
Карыстальнікі мабільных апэратараў у Беларусі ня могуць зарэгістравацца ў мэсэнджары Signal, бо не даходзяць SMS. Ці гэта вынік цэнтралізаванага абмежаваньня і ці варта непакоіцца за Telegram, які ўжо блякуюць у Расеі.
Юрысткі арганізацыі Respect — Protect — Fulfill апыталі 12 рэспандэнтак — былых зьняволеных. Ня толькі палітычных, але і жанчын, пакараных абмежаваньнем волі паводле звычайных крымінальных артыкулаў.
З фактаў і лічбаў, прыведзеных Лукашэнкам на нарадзе з урадам, вынікае, што беларуская сацыяльная мадэль не працуе. Жорсткі ціск на выканаўчую вэртыкаль не дае эфэкту. Аднак мяняць гэтую мадэль уладар ня будзе, бо яна ёсьць аптымальнай для ўтрыманьня ўлады.
Яго так моцна пабілі пры затрыманьні у кастрычніку 2020-га, што «не прынялі» на Акрэсьціна і непрытомнага адвезьлі ў Навінкі, потым — у нэўрахірургічнае аддзяленьне шпіталя. Асудзілі на 4 гады калёніі, якія цалкам адседзеў.
Лукашэнка апынуўся ў становішчы, калі мусіць апраўдвацца перад Расеяй і адначасова абгрунтоўваць правільнасьць сваёй палітыкі на амэрыканскім накірунку.
У новым праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам — гісторык Цімох Акудовіч.
9 лютага Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра беларускую навуку. Маўляў, грошы будуць для навукі толькі тады, калі ёсьць вынік. Паглядзелі, чым скончылася гісторыя стварэньня беларускага электрамабіля і зь якім вынікам.
«Каласы пад сярпом тваім» упершыню выдалі за мяжой, без цэнзуры, як паведамляе выдавецтва. Выдавец і рэдактарка кнігі расказалі, чым адрозьніваецца новая вэрсія раману і чаму яе выдалі цяпер.
У параўнаньні з 2024 годам беларускі экспарт тавараў у краіны ЭЗ зьнізіўся летась утрая, імпарт тавараў у Беларусь з ЭЗ — на 40%. У параўнаньні з 2021 годам таварны экспарт Беларусі ў ЭЗ зьменшыўся амаль у 14 разоў. Пра гэта сьведчаць сьвежыя зьвесткі, апублікаваныя Эўрастатам.
У Беларусі 312 выданьняў афіцыйна прызнаныя «экстрэмісцкімі» або здольнымі «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам» дзяржавы. У размове з Свабодай чытачы расказваюць, як хаваюць ад уладаў сваё захапленьне забароненай літаратурай.
Расея дасылае сыгнал пра тое, што не дапусьціць дэмакратызацыі Беларусі, будзе процідзейнічаць ёй сілай і гатовая дзеля гэтага ваяваць з Захадам.
Рэкордная колькасьць дэлегатаў прыбудзе на Мюнхэнскую канфэрэнцыю аб бясьпецы, дзе летась віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж.Д. Вэнс шакаваў гаспадароў прамовай, у якой рэзка крытыкаваў хаўрусьнікаў Вашынгтону ў NATO. Год таму на канфэрэнцыі праявіўся разлад між ЗША і Эўропай, і Масква чакае яго паглыбленьня.
Новы выпуск «Тлумачым з Гурневічам».
У Казахстане 15 сакавіка адбудзецца рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі, якая зьмяняе структуру парлямэнту, пашырае паўнамоцтвы прэзыдэнта і закранае статус расейскай мовы.
Карыстальнікі сацыяльных сетак абурыліся цэнамі на айчынныя цукеркі ў Беларусі: многія сягаюць 50 рублёў за кіляграм. Паглядзелі, як адрозьніваюцца цэны на айчынныя і імпартныя ласункі і ці ёсьць розьніца ў іх складзе.
Аліна Герашчанка кіруе кампаніяй «Годна», якая папулярызуе беларускую культуру і гісторыю, ейны муж — украінскі вайсковец і прадусар YouTube-праектаў пра ўкраінскую гісторыю і культуру. Нядаўна пара пабралася ў Кіеве. Расказваем іх гісторыю.
У апублікаваных Міністэрствам юстыцыі ЗША дакумэнтах згадваецца агенцтва «Студыя Тамара» і яго перапіска з францускім Mademoiselle Agency. Прадстаўнікі «Студыі Тамара» пракамэнтавалі Свабодзе гэты факт.
У 2022-м асуджаны на 6 гадоў за камэнтары, напісаныя ў жніўні 2020-га ў тэлеграм-чаце, амаль 4 гады адседзеў у наваполацкай калёніі. Апавядаем гісторыю 24-гадовага Аляксея Багдзея, якога памілавалі 13 сьнежня 2025 году.
Раман Цымбераў быў адной з ключавых постацяў у беларускім кнігавыдаўніцтве. Ён да апошняга працаваў зь беларускімі кнігамі і ў Беларусі, і за мяжой. Выдаваў, прадаваў, разносіў па сьвеце. Друкаваў тых аўтараў і тыя кнігі, ад якіх іншыя адмаўляліся.
Атрыманы Свабодай спадарожнікавы здымак сьведчыць пра тое, што на былым вайсковым аэрадроме «Крычаў-6» працягваецца актыўнае разгортваньне вайсковай базы. Упершыню на здымку можна заўважыць верагодныя машыны з ракетнага комплексу «Арэшнік», а таксама новую тэхніку і будынкі.
Заява Служба вонкавай выведкі Расеі наконт Беларусі — гэта ня столькі дакумэнт спэцслужбы, колькі палітычны ход, пэўны сыгнал Аляксандру Лукашэнку. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Згодна з «файламі Эпштэйна», амэрыканскі фінансіст-пэдафіл адсочваў, якія дзяўчаты-мадэлі зьяўляюцца ў Беларусі, дапамагаў ім дабрацца да ЗША і Францыі, даваў жыцьцёвыя парады і атрымліваў рэзюмэ беларускіх мадэляў з фота і відэа. Што яшчэ хавае перапіска, расказваем.
На гэты раз блогер патрабаваў ад уладаў Армэніі выключыць яго зь спісу асобаў, якіх трэба затрымліваць пры ўезьдзе ў краіну, бо яны ў вышуку ў Беларусі. Пастанова суду стала нечаканасьцю і для самаго блогера, і для яго адваката.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дарадца Ціханоўскай у юрыдычных пытаньнях Леанід Марозаў былі тыдзень зь візытам у Кіеве.
У Беларусі могуць забараніць аборты ў прыватных клініках. Свабода разьбіралася, ці гэта палепшыць нараджальнасьць і што дзяржава можа прапанаваць жанчынам, якія вырашылі нараджаць.
Расейскія войскі рыхтуюць наступ на Канстанцінаўку паводле «пакроўскага сцэнара», паведамляе амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны.
Сёньня ў Каардынацыйнай радзе адбыліся слуханьні, на якіх выступіла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Асноўныя пытаньні слуханьняў рэзюмуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст, свае ацэнкі даюць палітык Іван Краўцоў і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
У Беларусі суды прызналі «экстрэмісцкімі» чатыры дзясяткі розных старонак у адносна новай сацыяльнай сетцы Threads. Расказваем, што ў ёй незвычайнага, чаму яна вабіць людзей і пры чым тут беларускія ўлады.
Пра мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» расказала прадстаўніца беларускай Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева, якую спрабаваў завэрбаваць КДБ.
Пасьля шэрагу рэалістычных і суровых твораў пра турму аўтарства Максіма Знака, Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка ды іншых зьявіўся і гумарыстычны — кніга былога радыёвядоўцы Антона Бяляева з назвай «Як я правёў гэтае лета».
Сытуацыя з адключэньнем сьвятла ў беларускіх гарадах зь ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі высьвяціла праблему пэрсаналісцкіх аўтакратый. У іх адсутнічае сыстэма стрымак і проціваг, мэханізм адбракоўкі памылковых рашэньняў, няма нават простай страхоўкі ад элемэнтарных ляпаў у кіраваньні.
На сёньняшні дзень у шэлтары знайшлі часовы прытулак 16 былых палітвязьняў, вызваленых 13 сьнежня. Але калі будуць наступныя хвалі вызваленьня, узьнікнуць праблемы з расьсяленьнем людзей.
Лукашэнка абурыўся, што ў беларускіх гарадах сьвятло позна выключаюць па раніцах і рана ўключаюць вечарам. У выніку ўжо 4 лютага дзеці вярталіся са школы, а людзі з працы ў цемры — ліхтары не працавалі. Такія меры выклікалі масавае абурэньне.
Сярод каго КДБ вэрбуе шпіёнаў? Як можна адмовіцца ад супрацы? Што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў у ЭЗ і іншых краінах? Мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» абмяркоўвалі з адвакатам Алесем Міхалевічам і дарадцам Ціханоўскай у юрыдычных пытаньнях Леанідам Марозавым.
Цырымонія адкрыцьця Гульняў пройдзе ў Італіі 6 лютага. Спаборніцтвы працягнуцца да 22 лютага.
Сярод каго КДБ вярбуе шпіёнаў і шпіёнак? Як украінскія спэцслужбы выявілі Іну Кардаш, якая, паводле іх, пад выглядам журналісцкай працы шпіёніла для КДБ Беларусі? Як можна адмовіцца ад супрацы са спэцслужбамі? І што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў Беларусі ў Эўразьвязе і іншых краінах?
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў 2025 годзе ня вельмі вялікае — прыкладна $1.5 млрд, але пакрыць яго можна будзе толькі пра дапамозе Расеі і дзякуючы ёй, мяркуе эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі.
Украінец Аляксандар Катовіч, які адседзеў у Беларусі больш за два гады за камэнтары ў падтрымку Ўкраіны, расказаў Свабодзе пра пасту з соўсам на волі, магчымую мабілізацыю на вайну і разлад зь беларускай жонкай.
Новую нараду аб Віцебскай вобласьці Лукашэнку давялося праводзіць не дзеля абмеркаваньня праекту ўказу, а каб паказаць тамтэйшым чыноўнікам, хто ў хаце гаспадар. Бо калі яны перасталі баяцца найвышэйшага гневу, то гэта дрэнны сымптом для ўладара.
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала мільёны дакумэнтаў у справе амэрыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, асуджанага за сэксуальныя злачынствы і загінулага ў турме. У дакумэнтах каля 1500 разоў згадваецца Беларусь. Ёсьць у справе і канкрэтныя імёны. Расказваем пра беларускі сьлед у гэтай справе.
Сеў у турму ў 18 гадоў за тое, што хацеў ваяваць ва Ўкраіне. Цяпер працуе валянтэрам у Кіеве, у беларускім «Пункце нязломнасьці». Апавядаем гісторыю былога палітвязьня, сваяка Сьвятланы Ціханоўскай Аляксея Капліча.
Пра тое, як даводзілася перажываць халады ў беларускіх вязьніцах, Свабодзе расказалі пяць былых палітзьняволеных.
Паводле ўкраінскіх спэцслужбаў, абвінавачаная ў шпіянажы беларуска магла працаваць на КДБ пачынаючы з 2015 году. Свабода расказвае, чым займалася ў гэты час Іна Кардаш.
Выстава Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры. 30 плякатаў зь яе наступствамі» адкрылася 2 лютага ў парлямэнце Чэхіі ў Празе.
Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі? Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі? Ці перамовы зь ім – гэта маральная капітуляцыя?
У новым праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам — былы дыплямат Павал Мацукевіч.
Загрузіць яшчэ