З новага месяца будуць зьмяняцца некаторыя цэны, умовы і іншае. Свабода паглядзела, што зьменіцца ў новым месяцы для беларусаў.
Прэзэнтацыя праекту адбудзецца 1 сьнежня ва Ўроцлаве. Усяго ў базе, «зьлітай» з МУС, імёны мільёна асуджаных у пэрыяд з 1917-га па 1990-я гады.
30 лістапада 1939 году пачалася савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу. Аднак супрацьстаяньне зацягнулася. Яно каштавала СССР значных ваенных стратаў і паказала нізкую баяздольнасьць савецкага войска. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт.
Палітык мае анкалягічную хваробу, непакоіцца аб леках, перажывае, што заплянаванага спатканьня так і не было.
У канфэрэнцыі возьме ўдзел Аляксандар Лукашэнка.
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Беларус Сяргей паўгода ваяваў на баку Ўкраіны. Сям’я Сяргея думае, што ён увесь гэты час працаваў у Польшчы. Размова з Свабодай пра пачуцьці на вайне і праблемы полку Каліноўскага.
Прысуд Эдуарду Бабарыку, сыну банкіра і прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі, уступіў у сілу амаль праз 3,5 года пасьля затрыманьня. Гэта рэкорд для палітычных справаў.
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і пасольства Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў аналізуе, як Лукашэнка ставіцца да чыноўнікаў, апісвае беларускую піраміду ўлады і разважае, як зьмянілася прарасейская арыентацыя беларускіх сілавікоў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне.
27 лістапада прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што з пасады зьнялі памочніка Лукашэнкі — інспэктара па Віцебскай вобласьці Ігара Брыло. З фармулёўкай «за ўчынак, не сумяшчальны зь дзяржаўнай службай».
У Каардынацыйнай радзе назвалі ператрусы 28 лістапада ў яе сяброў і крымінальную справу яўным парушэньнем асноўных правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў.
Раней ва ўрадзе Літвы заяўлялі, што ня бачыць падставаў скасоўваць абмежаваньні для грамадзян Беларусі і Расеі.
У размове з Свабодай Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў расказалі пра ідэю праекту «Тата ў тэлефоне» і складанасьці, што ўзьніклі падчас працы над здымкамі.
Менскія гаспадыні расказалі Свабодзе пра рэзкі рост цэнаў на мяса, асабліва на самыя папулярныя гатункі сьвініны і кураціны.
Пачынаючы з чэрвеня 2023 году, журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у крытай турме ў Жодзіне, куды яго даставілі з калёніі № 15 паводле рашэньня суду аб зьмене рэжыму.
Пэнсіянэрка Ала Зуева з Бабруйску атрымала 2,5 года калёніі за камэнтары ў Telegram. У яе лейкоз і шэраг іншых захворваньняў. Палітзьняволеная лічыць, што вынесены ёй прысуд можна параўнаць са сьмяротным.
Пераможцай прэміі імя Гедройця сёлета прызналі Ганну Кандрацюк за кнігу «У прысьценку старога лесу. Гісторыі людзей зь Белавескай пушчы». Пагаварылі зь ляўрэаткай, чым яе так заваражылі пушчанцы і лес, які яна называе храмам.
Адмыслоўцы ўкраінскай мытні пачалі мытнае афармленьне калекцыі.
Супрацоўнікі Запароскай АЭС паведамілі, што пашкоджаную лінію пачалі рамантаваць, але пакуль невядома, калі яна зможа аднавіць працу.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне паведамлялі, што праз моцныя сьнегапады на мяжы з Малдовай спынялася праца двух пунктаў пропуску.
«Гэта цяжка, калі б’юць твой народ, а ты шукаеш апраўданьняў свайму босу», — кажа дасьведчаны дыплямат.
Лінас Лінкявічус даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода.
Навошта Лукашэнку спатрэбілася адраджаць савецкі «Знак якасьці» і абвяшчаць наступны год «Годам якасьці».
Паразмаўлялі з прадстаўніцай выдавецтва Słowianka пра новую беларускую дзіцячую кнігу. Даведаліся, як яна стваралася, якія былі складанасьці і чым гэтае выданьне ўнікальнае.
Уручэньне 12-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбылося ў польскім горадзе Гданьску.
Першы «юбілей» 10-гадовая дачка Андрэя Кузьнечыка Яніна сустрэла бяз таты. Але бацька ўважліва сочыць за тым, як растуць дзеці, дае парады па выхаваньні і марыць пра вандроўкі зь імі.
Як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў». Расказвае Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра.
Падзеі тыдня камэнтуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Цяпер нават можна аплаціць камуналку з-за мяжы праз сыстэму АРІП, але ёсьць нюанс. Глядзім, як улады зарабляюць на беларусах.
Першы беларускі фэстываль «Шлях» прайшоў у лістападзе 2022 году ў Варшаве.
У 2008 годзе Агнешку Крыжаньску-Дусь запрасілі на афіцыйнае сьвяткаваньне 200-годзьдзя зь дня нараджэньня Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Тады яна наведала Люцінку, магілу свайго прапрапрадзеда і спэктакль «Ідылія» ў тэатры імя Янкі Купалы, які паставіў Мікалай Пінігін.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе вынікі саміту АДКБ, лічыць, што гэтая структура ня можа стаць рэзка антызаходняй і адказвае на пытаньне, чаму АДКБ канчаткова не развальваецца.
Свабода вывучыла, што вядома пра арганізацыі беларусаў, якія жывуць у захопленым Расеяй украінскім горадзе Мелітопалі, і пра іхнае стаўленьне да акупацыйных уладаў.
25 лістапада ў Гданьску адбудзецца ХІІ цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця. Сёлета кніг-канкурэнтаў на прэмію была намінавана ўсяго паўтара дзясятка.
Ва Ўкраіне заявілі, што Расея ў ноч на 24 лістапада запусьціла на ўкраінскую тэрыторыю тры бесьпілётнікі, іх зьбілі супрацьпаветраныя сілы Ўкраіны.
Раней абмен закладнікамі плянавалі на 23 лістапада.
Госьць Свабоды Premium — драматург, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык.
Найчасьцей інцыдэнты адбываліся з самалётамі, якія належаць расейскім авіякампаніям «Аэрофлот» і «Победа», а тры выпадкі зафіксаваныя на самалётах «Белавія».
Намесьнік старшыні незарэгістраванай партыі «Народная грамада», паплечнік Міколы Статкевіча адбыў у калёніі больш за палову прызначанага судом тэрміну.
Адна з «формаў працы з насельніцтвам» у Беларусі — прыёмы грамадзян начальнікамі. Цяпер чыноўнікі сталі чыніць людзям перашкоды ў гэтым. Што ж адбываецца?
Экспэрт пракамэнтаваў Свабодзе новую пастанову Саўміну Беларусі пра працэдуру афармленьня выезду для сталага пражываньня за мяжу.
У вайсковай выведцы Ўкраіны нагадалі, што яшчэ ў верасьні 2022 году Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) пазначыла Расею чырвоным колерам разам зь Лібэрыяй і Бутанам, што сьведчыць пра вельмі высокія рызыкі для бясьпекі палётаў.
Музыка Ўладзімер Пугач пачаў запісваць аўдыёкнігі паводле старажытных твораў беларускай літаратуры. Слухаць іх можна задарма. Ён расказаў Свабодзе пра свой новы праект падрабязьней.
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі — Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне.
У Вільні адкрылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязьняў, у ёй 385 твораў. Усяго Ксіша Анёлава ўжо стварыла каля 600 малюнкаў.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымаў расейскую ваенную агрэсію супраць Украіны. У выніку Ўкраіна спыніла дзеяньне шэрагу міжнародных пагадненьняў зь Беларусьсю і ўвяла супраць яе санкцыі.
У Варшаве прэзэнтавалі дасьледаваньне «Беларуская бізнэс-міграцыя: прычыны і наступствы». Расказалі пра сытуацыю ў Беларусі, параўналі ўмовы ў трох суседніх краінах: Польшчы, Літве і Латвіі.
22 лістапада 1953 году чэкісты расстралялі ўдзельніка антысавецкага руху ў Беларусі Янку Філістовіча.
Прадстаўнік ByPol пра кіраўніцтва ГУБАЗіКу, «русский мир» і чаму ў міліцыі шмат садыстаў.
Першае пытаньне, якое адразу ўзьнікла ў многіх людзей пасьля афіцыйнага абвяшчэньня Лукашэнкам выбараў: навошта ўвогуле патрэбна гэта кампанія?
Загрузіць яшчэ