Хто гэтым займаецца і пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКа Свабоды» — кіраўнік Беларускага расьсьедніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
Раней БРЦ расказваў як Расея вывозіць збожжа, захопленае ў Херсоншчыне і экспартуе па розных краінах сьвету, перадусім у краіны так званага глябальнага поўдня. Зараз яны паказваюць беларускі акпэкт: як гэтае збожжа трапляе ў Беларусь.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube:
«Нам удалося даказаць некалькі справаў: ад элеватара ў акупаванай Украіне да элеватара ў акупаванай Беларусі. Мы апрацавалі зьліў ад украінскіх актывістаў «KibOrg». Там былі пастаўкі, якія рэгістраваліся ў расейскай сыстэме «Зерно» і ў тым ліку пастаўкі ў Беларусь. Мы гэта пацьвердзілі пры дапамозе адкрытай расейскай базы сэртыфікатаў якасьці. Мы пераканаліся, што ўсе дадзеныя праўдзівыя. Адна з кампаній была чачэнская, ёю рэальна валодае прадстаўнік кляну Ісаевых, блізкага да Рамзана Кадырава. Яны купляюць збожжа ў фэрмэраў на акупаваных тэрыторыях, вязуць на пераапрацоўку ў Беларусь і робяць рапсавае масла, а пасьля экспартуюць далей. Гэтае зерне істотна ніжэй рынкавага кошту. Гэта наводзіць на думку, што прадукцыя прымусова скупляецца ў фэрмэраў па заніжанай цане", — гаворыць Івашкевіч.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум