Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс


Аляксандар Лукашэнка вітае вяскоўцаў перад уваходам на выбарчы ўчастак у Шклове, 10 ліпеня 1994 году
Аляксандар Лукашэнка вітае вяскоўцаў перад уваходам на выбарчы ўчастак у Шклове, 10 ліпеня 1994 году

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс разважае пра тое, чаму, паводле сацыялёгіі, беларускія жанчыны на многіх выбарах падтрымлівалі Лукашэнку значна больш актыўна за мужчынаў.

— Лукашэнка шмат у чым падобны на такога беларускага мужыка, на ягоныя добрыя і кепскія бакі. Штосьці ў ім такое ёсьць, што нам усім зразумела. Мы можам з гэтага пасьмяяцца, але нейкі мемны вобраз, нейкі народны вобраз у ім ёсьць.

І потым, ён вельмі моцна прыслужыўся кабетам. Тыя старыя пакаленьні зьведалі пасьля вайны даволі вялікі дэфіцыт мужчынаў.

Да таго ж, пасьля вайны многія беларускі не зазналі «моцнага мужчыну», які б валок на сабе гаспадарку, ня піў і быў добрым абаронцам. Гэтыя жанчыны цягнулі на сабе ўсё і вельмі хацелі моцнай рукі і пляча. І ім падалося, што гэты «пакаці-гарошак» будзе ім такім абаронцам.

Цалкам інтэрвію з Сьвятланай Курс у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG