У ноч на 4 верасьня невядомыя стрэлілі з пнэўматычнай зброі ў вакно царквы беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага (Сусьветнага) патрыярхату. У тую ж ноч невядомыя разьбілі шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні. Ніхто не пацярпеў. Пра здарэньні праінфармавалі літоўскую паліцыю. Пазьней стала вядома пра правакацыю каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga: невядомыя на літоўскай мове напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца».
У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА
1
Дзірка ад кулі на шыбе ў беларускай праваслаўнай царкве ў Вільні
2
Памяшканьне беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату, якое пацярпела ад нападу невядомых
3
Сьлед ад атакі на беларускую праваслаўную царкву КП у Вільні
4
Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і салідарнасьці ў Вільні
5
Сьлед ад стрэлу на шыбе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
6
Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
7
Сьлед ад кулі на шыбе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
8
Будынак прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»
9
Каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga невядомыя на літоўскай мове з памылкамі напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца»
10
Зацёрты надпіс перад уваходам у будынак прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»
Форум