Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзел. Блог Аляксея Янукевіча

Sorry! No content for 17 ліпень. See content from before

пятніца 13 ліпень 2012

Архіў
ліпень 2012
пан аўт сер чац пят суб няд
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5

Супрацьстаяць злу

Кампанія пачалася. Першыя прамежкавыя вынікі можна падводзіць — сфармаваныя акруговыя выбарчыя камісіі.

Партыя БНФ вылучыла 57 сваіх прадстаўнікоў, у камісіі ўключылі 12. Адпаведна, 45 не ўключылі. Прычыны, у тых выпадках, калі яны агучваліся, былі названыя чыста для формы: у вылучаных няма досьведу.

Узьнікае пытаньне: які ж досьвед патрэбны? Калі досьвед удзелу ў выбарчых кампаніях — то вылучэнцы ад Партыі БНФ неаднаразова бывалі і назіральнікамі, і кандыдатамі ў дэпутаты розных узроўняў. Людзі дасьведчаныя. Калі ж патрэбны досьвед выкананьня ўстановак мясцовай адміністрацыі і выдачы патрэбных вынікаў — тут сапраўды вылучэнцы ад Партыі БНФ зусім не падыходзяць. Толькі тады такія крытэры фармаваньня камісіяў трэба запісаць у Выбарчы кодэкс, каб не ўзьнікала недарэчных пытаньняў.

вылучэнцы ад Партыі БНФ неаднаразова бывалі і назіральнікамі, і кандыдатамі ў дэпутаты розных узроўняў

А Зьмітру Салаўёву, які зьяўляецца лідэрам Партыі БНФ у Магілёўскай вобласьці, прыдумалі асаблівую прычыну адмовы — ён нібыта «не займаецца грамадзкай дзейнасьцю», а таму ня варты быць у складзе акруговай выбарчай камісіі. Ізноў жа — засталося запісаць у Законе, што грамадзкай дзейнасьцю ў Рэспубліцы Беларусь займаецца толькі «Белая Русь», а асноўнай формай грамадзкай дзейнасьці ёсьць віншаваньне грамадзянаў з дзяржаўнымі сьвятамі ў грамадзкім транспарце. І ніякіх пытаньняў.

Усе такія адмовы, у любым выпадку — гэта факты. Ня толькі для гісторыі, але і для сёняшняга дня. Для тых, хто вагаецца, хто пачынае задумвацца. Зрэшты, гэта факты і для нас саміх, якія мы можам выкарыстоўваць у (нажаль, завочных) спрэчках з дзяржаўнай прапагандай.

На той акрузе, дзе зьбіраюся вылучацца я — Аўтазаводзкая № 92 — вылучанага Партыяй БНФ сп. Уладзіміра Малея, аднак, уключылі. Але ніякай інтрыгі тут няма. І справа ня ў тым, што спадар Уладзімір сапраўды аўтарытэтны і дасьведчаны чалавек — на гэта яны ня моцна зважаюць. Справа ў тым, што створаная цяперашнімі ўладамі сыстэма арганізацыі выбараў дапускае адсеў дэмакратычных актывістаў на розных этапах.

І супрацоўнікі раённых адміністрацыяў, і сябры і старшыні выбарчых камісіяў усіх узроўняў могуць быць вельмі ветлівымі, адэкватнымі, нават ласкавымі — пакуль не паступіць каманда. А каманда можа паступіць як на самым пачатку кампаніі, так і ў самым яе завяршэньні — але паступіць абавязкова.

І як ніколі сёньня для нас актуальныя словы брытанскага кансэрватара Эднунда Бёрка: «Адзіная рэч, неабходная для трыюмфу зла — гэта добраму чалавеку не рабіць нічога»

Мне добра вядомы гэты прынцып з папярэдніх выбарчых кампаніяў. У 2003 годзе, на мясцовых выбарах, усё было прыстойна да самага пачатку падліку галасоў. Калі не лічыць тэлефанаваньне Уладзімеру Коласу, дырэктару Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе я ў той час выкладаў эканоміку, з прапановай пераканаць мяне адмовіцца ад удзелу ў кампаніі (натуральна, спадар Уладзімер адшыў аматараў «тэлефоннага права»). У 2004 таксама ўсё пачыналася ветліва. Пасьля было прыцягнутае за вушы папярэджаньне і, нарэшце, зьняцьце маёй кандыдатуры за 2 дні да даты выбараў. На наступных мясцовых выбарах 2007 году я і мая каманда сьвядома ігнаравалі ўсе заканадаўчыя абмежаваньні на правядзеньне агітацыі, але ніводнага папярэджаньня не было. У 2008 на заклік старшыні Партыі сп. Лявона Баршчэўскага я зьняў сваю кандыдатуру сам. Перакананы, што ў тых умовах гэта было правільнае рашэньне.

Ва ўмовах, калі адсеў дэмакратычных актывістаў адбываецца на розных этапах, можна быць простым статыстам і дазваляць скарыстаць сябе, а можна, наадварот, выкарыстоўваць кожны этап, на які ўдалося прабіцца, дзеля прасоўваньня сваіх ідэяў і каштоўнасьцяў. Калі занадта вялікую ўвагу аддаваць сваім біяграфічным дадзеным і разбаўляць іх выключна папулістычнымі лёзунгамі пра «дарогу
абыграць сыстэму па яе правілах немагчыма. Калі нехта і мог мець такія ілюзіі, 18 гадоў больш чым дастаткова, каб зь імі разьвітацца

маладым» і «павагу пэнсыянэрам» — удзел такога кандыдата ў кампаніі толькі ўмацоўвае сыстэму і ідзе на карысьць уладнай вэртыкалі. Але ёсьць іншы шлях — напрыклад, у тым жа 2004 годзе, калі выбары былі спалучаныя з чарговым рэфэрэндумам, мае кандыдацкія пікеты ў Чыжоўцы былі прысьвечаныя перадусім гэтай тэме. Мы, разам з кіраўніком майго штабу сп. Андрэем Саротнікам і тагачасным сакратаром Управы Партыі БНФ Уладзімерам Лабковічам, выходзілі з вялікім транспарантам супраць трэцяга тэрміну Лукашэнкі. Незадаволеныя пэнсыянэры літаральна кідаліся на нас, патрабавалі прыбраць транспарант. Некаторыя міліцыянты злобна кружылі навокал — але па правілах іх жа, уладнай гульні мы маглі тут стаяць, паводле іх жа нормаў мы маглі трымаць гэты транспарант, і шмат людзей падыходзілі, выказвалі падтрымку, бралі на распаўсюд улёткі, запісваліся ў Партыю. А некаторыя проста абуджаліся і дзякавалі за надзею.

Натуральна, абыграць сыстэму па яе правілах немагчыма. Калі нехта і мог мець такія ілюзіі, 18 гадоў больш чым дастаткова, каб зь імі разьвітацца. Але пакуль па гэтых, вызначаных сыстэмай, правілах пагаджаецца жыць пераважная большасьць нашых суайчыньнікаў, выбар перад намі вельмі просты. Або дзейнічаць, не здавацца ў гэтым абмежаваным полі, імкнучыся яго пашырыць. Або адмовіцца ад рэальнай дзейнасьці і чакаць лепшых часоў, клапоцячыся перадусім аб тым, каб усе навокал добра запомнілі, які ты быў прынцыповы. Праблема такой пазыцыі толькі ў тым, што лепшыя часы самыя па сабе могуць не надысьці ніколі. Прынамсі, крамлёўскія тандэмшчыкі і блізкія да іх алігархі нічога даўно не чакаюць, а сваімі ды мясцовай «пятай калённы» рукамі зьнішчаюць у Беларусі ўсё беларускае, каб пасьля зьнішчыць і самую Беларусь. І як ніколі сёньня для нас актуальныя словы брытанскага кансэрватара Эднунда Бёрка: «Адзіная рэч, неабходная для трыюмфу зла — гэта добраму чалавеку не рабіць нічога»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG