Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дынь Лірэн стаў чэмпіёнам сьвету ў шахматах. Гэта першы кітаец з такім тытулам


Дынь Лірэн і Ян Няпомняшчы ў фінальным матчы
Дынь Лірэн і Ян Няпомняшчы ў фінальным матчы

У фінале прадстаўнік Кітаю перамог расейца Яна Няпомняшчага.

У Астане скончыўся фінальны матч за тытул чэмпіёну сьвету ў шахматах. Кітаец Дынь Лірэн у матчы за тытул з агульным лікам за ўсе партыі 2.5-1.5 перамог прадстаўніка Расеі Яна Няпомняшчага.

30-гадовы Дынь Лірэн — самы малады чэмпіён Кітаю ў гісторыі, ён стаў ім у 2009 годзе, калі яму было толькі 17 гадоў. Цікава, што ў гэты раз у барацьбе прэтэндэнтаў за шахматную карону кітайца магло ня быць, але міжнародная фэдэрацыя (ФІДЭ) дыскваліфікавала і зьняла з усіх турніраў былога ўкраінца, а цяпер расейца Сяргея Каракіна за падтрымку вайны ва Ўкраіне. У выніку Лірэна дапусьцілі да спаборніцтваў замест Каракіна, ён прабіўся ў фінал, а там перамог.

Яшчэ адзін цікавы момант у тым, што перад пандэміяй каранавірусу кітаец займаў 5-е месца ў сусьветным рэйтынгу, але праз эпідэміялягічныя абмежаваньні яму не далі візу, і ён ня здолеў удзельнічаць у турніры прэтэндэнтаў, і наогул ня ўзяў удзелу ні ў адным спаборніцтве з чэрвеня 2021 году па красавік 2022 году.

Падчас удзелу ў турніры прэтэндэнтаў у красавіку 2022 году пасьля паразы ў першым матчы супраць Няпомняшчага Дынь толькі ў апошнім туры вырваў другое месца ў турніры. Затым гэтая пазыцыя неспадзявана стала пропускам у фінальны матч, бо пяціразовы дзеючы чэмпіён нарвэжац Магнус Карлсэн вырашыў адмовіцца ад сваёй кароны. І ўжо ў фінале кітаец узяў у расейца рэванш.

Гэта першая шахматная карона для Кітаю ў мужчынскіх шахматах. У жанчын кітаянкі перамагалі 6 разоў.

Што тычыцца Яна Няпомняшчага, то 32-гадовы расеец другі раз удзельнічаў у фінале, і другі раз прагуляў. Раней, у 2021-м ён саступіў Магнусу Карлсэну. Няпомняшчы гуляў пад сьцягам ФІДЭ, бо расейская сымболіка трапіла пад забарону праз вайну Масквы супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG