Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы генэральны дырэктар БАТЭ: Што разбурыла беларускі футбол і як футбалістам пачаць перамагаць


Матч зборных Беларусі і Нідэрляндаў, Міхаіл Залеўскі. Каляж
Матч зборных Беларусі і Нідэрляндаў, Міхаіл Залеўскі. Каляж

UEFA пакінула зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах. Тымчасам у Міністэрстве спорту стварылі камісію, якая будзе вызначаць, ці можа гулец, які ў 2020 годзе выступіў супраць гвалту, заставацца ў айчынным футболе.

У краіне працягваюцца рэпрэсіі супраць спартоўцаў, а фэдэрацыю футболу ўзначаліў былы віцебскі вэртыкальнік. Ці ўратуе гэта беларускі футбол? Што павінна адбыцца, каб беларускія футбалісты пачалі перамагаць, а заўзятары ганарыцца сваімі спартоўцамі?

Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае былы генэральны дырэктар футбольнага клюбу БАТЭ Міхаіл Залеўскі.

«У парадку дня UEFA ня было плянаў неяк дэталёва абмяркоўваць пытаньне беларускага футболу. Гэта была, хутчэй, рэакцыя на журналістаў, на грамадзкасьць. Ніякага радыкальнага ціску, каб прымаць такое рашэньне, няма. Таму і такі вынік, які мы лічым несправядлівым. Я лічу, што так званай беларускай нацыянальнай зборнай сёньня ня месца на спаборніцтвах. Каманда, якая прадстаўляе краіну на міжнароднай арэне, складаецца з ідэалягічна «правільных» і ляяльных людзей. Гэта зусім не пра спорт», — кажа Залеўскі.

На думку былога гендырэктара БАТЭ, пакуль у Беларусі ня зьменіцца палітычная сытуацыя і пакуль краіна ня стане дэмакратычнай, ніякая ратацыя на пасадзе кіраўніцтва футбольнай фэдэрацыі не прынясе карысьці. Спорт разьвіваецца там, дзе ёсьць свабода, перакананы Залеўскі.

«Там, дзе ёсьць умовы для разьвіцьця прадпрымальніцтва, для ініцыятыўнасьці і актыўнасьці. Калі ўсё рэгулюецца, заціснута, гэта стрымлівае разьвіцьцё. І гэта закон любой галіны», — сказаў Свабодзе Залеўскі.

  • Ліст дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту з заклікам выключыць зборную Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024 быў накіраваны кіраўніку UEFA 15 сакавіка. Яго ініцыявалі польскія парлямэнтары пры падтрымцы гульца зборнай Польшчы ў 1999–2006 гадах Тамаша Франкоўскага.
  • Напярэдадні адборачнага матчу Эўра-2024 паміж Швайцарыяй і Беларусьсю, які пройдзе 25 сакавіка, праваабарончая арганізацыя Libereco перадала UEFA больш за 17 500 подпісаў пад пэтыцыяй аб выключэньні Беларусі з адборачных матчаў Эўра-2024.
  • Як адзначае Libereco, такія ж заклікі ў UEFA за апошні месяц накіравалі 30 чальцоў Нацыянальнай рады Швайцарыі, а таксама 46 дэпутатаў Бундэстагу, прадстаўнікоў нямецкай партыі «Саюз 90/Зялёныя».
  • Выключыць Беларусь з турніраў пад эгідай UEFA раней ня раз заклікаў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG