Футбольныя клюбы найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі атрымалі лісты з ураду. Адмысловая пастанова вызначае ліміт на заробкі для прафэсійных гульцоў.
Палітык Андрэй Дзьмітрыеў выказаўся пра мэдалі, якія беларускія спартоўцы выстаўляюць на аўкцыён, каб падтрымаць Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.
Акрамя таго, славуты атлет выставіў на аўкцыён свой залаты мэдаль з чэмпіянату Эўропы ў лёгкай атлетыцы.
Да аднаго з найлепшых баскетбалістаў у гісторыі Беларусі Аляксандра Куля раніцай прыйшла міліцыя. Ягоны тэлефон не адказвае.
Фрагмэнт з Канцэрту для фартэпіяна з аркестрам № 1 Пятра Чайкоўскага будзе выкарыстоўвацца замест расейскага гімну на Алімпійскіх гульнях у Токіё і зімовай алімпіядзе ў Пэкіне. Рашэньне зацьвердзіў у чацьвер Міжнародны алімпійскі камітэт.
Іх абвінавачваюць у закліках да ўчыненьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі, з выкарыстаньнем інтэрнэту і СМІ.
Стварэньне эўрапейскай футбольнай Супэрлігі прыпынена праз двое сутак пасьля абвесткі пра яе стварэньне. Гэта здарылася пасьля таго, як аб выхадзе з праекту заявілі ангельскія каманды. Віцэ-прэзыдэнт праекту прызнаў, што бяз клюбаў з Ангельшчыны праект не адбудзецца.
Гульцы варшаўскай «Легіі» і познанскага «Леха» выступілі супраць рэпрэсій у Беларусі.
Найлепшая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка адказала старшыні Беларускай фэдэрацыі баскетболу Максіму Рыжанкову, які раскрытыкаваў экс-капітана нацыянальнай зборнай Кацярыну Сныціну.
За ліст супраць рэпрэсій і сфальсыфікаваных выбараў Аляксандра Вахавяка раней выключылі са зборнай Беларусі і пазбавілі фінансаваньня. Але ён ня страціў надзеі трапіць на Алімпіяду ў Токіё.
Улады Японіі дапускаюць магчымасьць адмены Алімпійскіх гульняў у Токіё летам 2021 году. Пра гэта паведаміў генэральны сакратар кіроўнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Тасіхіро Нікай, перадае Reuters.
У жывым эфіры Свабода Premium беларускі кікбаксэр, шматразовы чэмпіён сьвету і вакаліст панк-гурту BRUTTO Віталь Гуркоў адказаў на пытаньні Свабоды і нашай аўдыторыі.
Грошы, выручаныя за мэдаль, пойдуць на дапамогу спартоўцам, пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі.
Ганна Сола, якая адзіная зь дзейных беларускіх біятляністаў не падпісала праўладны ліст спартоўцаў, упершыню патлумачыла сваё рашэньне.
Улады зачынілі адзіную прыдатную пляцоўку для трэнаваньняў юных футбалістаў у Барысаве праз парушэньне санітарных нормаў.
Рэкардсмэн сьвету, 60-разовы рэкардсмэн Беларусі ў плаваньні, 10-разовы прызэр чэмпіянатаў Эўропы, удзельнік трох Алімпійскіх гульняў Павал Санковіч — пра крымінальную справу супраць Герасімені і Апейкіна, Зборную здаровага ладу жыцьця і сапраўднае стаўленьне спартоўцаў да Лукашэнкі.
Кіраўніка Фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава асьвісталі заўзятары пасьля матчу паміж камандамі «Гомель» і «Юнацтва» 7 красавіка.
Беларуская фэдэрацыя футболу хутка знайшла замену былому галоўнаму трэнэру нацыянальнай зборнай Міхаілу Мархелю. Напярэдадні той падаў у адстаўку пасьля паразы 0:8 ад каманды Бэльгіі ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету – 2022.
КНДР ня будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё. Такое рашэньне ўлады КНДР патлумачылі пандэміяй COVID-19.
Беларуская фэдэрацыя футболу адрэагавала на патрабаваньні заўзятараў адправіць у адстаўку галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Міхаіла Мархеля.
Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя заявіла, што крымінальная справа супраць яе і выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна можа прывесьці да таго, што беларускім спартоўцам давядзецца выступаць на Алімпіядзе пад нэўтральным сьцягам.
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты мэдаль чэмпіянату сьвету-2012, заваяваны на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем
Бацька кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандры Герасімені пракамэнтаваў ператрус у кватэры з нагоды крымінальнай справы супраць дачкі, якую напярэдадні завёў Сьледчы камітэт.
«Калі нас адзначылі, значыць, мы на добрай дарозе і робім усё слушна», — так Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала Свабодзе навіну пра крымінальную справу супраць яе і Аляксандра Апейкіна.
Да выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна і бацькоў кіраўніцы фонду Аляксандры Герасімені прыйшлі зь ператрусам.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Герасіменя — кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці. Апейкін — выканаўчы дырэктар.
Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя расказала Свабодзе пра крэатыўную акцыю «Зборная здаровага ладу жыцьця» супраць алькаголю і тытуню, якую распачалі свабодныя спартоўцы.
Міжнародныя абмежаваньні зьнятыя, цяпер рашэньні будуць прымаць дзяржаўныя або мясцовыя ўлады кожнай краіны, дзе прызначаны матчы.
Зборная «Здаровага ладу жыцьця» супраць тытуню і алькаголю заклікае займацца спортам і адмовіцца ад шкодных звычак.
30 сакавіка футбольная зборная Беларусі ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату сьвету – 2022 пацярпела скрышальную паразу ад каманды Бэльгіі, першага нумару рэйтынгу ФІФА.
Футбольны сайт ва Ўкраіне пазначыў беларускую зборную ў футболе бел-чырвона-белыым сьцяжком.
Былы бамбардзір зборнай Францыі па футболе Т'еры Анры абвясьціў аб рашэньні часова выйсьці з усіх сацыяльных сетак — да таго часу, пакуль мэнэджмэнт гэтых сетак не абвесьціць рашучую барацьбу супраць расізму і цкаваньня.
Капітан зборнай Беларусі ў баскетболе, прызэрка чэмпіянату Эўропы 2007 году Кацярына Сныціна заявіла пра завяршэньне кар’еры ў нацыянальнай камандзе.
Іншаземным гледачам нельга будзе прыехаць на сёлетнія Алімпійскія гульні ў Токіё праз пандэмію COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў заяве па выніках анлайн-сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыйнага камітэту і Алімпійскіх гульняў, Міжнароднага алімпійскага камітэту і ўладаў Японіі.
Кіраўніцу Фонду спартовай салідарнасьці, алімпійскую прызёрку Аляксандру Герасіменю ўлады хочуць пазбавіць зямельнага ўчастку ў Драздах.
Адзін з самых знакамітых брамнікаў у гісторыі хакею, цяпер — дэпутат Дзярждумы Расеі Ўладзіслаў Трацьцяк пакінуў Раду Міжнароднай фэдэрацыі хакею.
13 і 14 сакавіка адбыўся першы тур чэмпіянату Беларусі ў футболе. Сярэдняя наведвальнасьць склала 544 чалавекі на матч — гэта рэзкае падзеньне ў параўнаньні з 2020 годам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў мэдалём «За працу і доблесьць» былую беларускую біятляністку Дар’ю Блашко, якая летась увайшла ў аснову ўкраінскай жаночай зборнай.
У сярэдзіне лютага футбольны клюб «Спадарожнік» з Рэчыцы прэзэнтаваў абноўлены варыянт свайго лягатыпу — харугву з Пагоняй на месцы былога спонсара «Рэчыцадрэў».
Кіраўніцтва футбольнага клюбу «Гомель» нэгатыўна адрэагавала на заяву фанатаў пра байкот. Але гульцы падтрымалі сваіх заўзятараў.
Томас Бах узначаліў МАК у 2013 годзе — тады ён быў абраны адразу на 8 гадоў. Новы прэзыдэнцкі тэрмін нямецкага функцыянэра, алімпійскага чэмпіёна па фэхтаваньні скончыцца ў 2025-м. На онлайн-выбарах сёлета ён быў адзіным кандыдатам.
Славутая баскетбалістка Алена Леўчанка, падпісантка ліста вольных спартоўцаў — пра рашэньне Міжнароднага Алімпійскага камітэту не прызнаваць Віктара Лукашэнку старшынём НАК, самы шчасьлівы дзень пасьля 9 жніўня і беларускую мару.
Камісія спартоўцаў НАК Беларусі накіравала ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт, у якім сьцьвярджаецца: палітычная сытуацыя ў краіне стабілізавалася, атлеты і трэнэры не дыскрымінуюцца.
Прадстаўнік фонду Аляксандар Апейкін прывітаў рашэньне МАК пакінуць санкцыі супраць кіраўніцтва НАК Беларусі ў сіле. Справа ня толькі ў абраньні сына Лукашэнкі, але і ў Дзьмітрыі Баскаве.
У паведамленьні Міжнароднага алімпійскага камітэту таксама гаворыцца пра непрызнаньне абраньня ў Нацыянальны алімпійскі камітэт Дзьмітрыя Баскава.
Карына Ёжыкава і Валянціна Несьцярук лічыліся асноўнымі гандбалісткамі нацыянальнай каманды і гулялі за яе шмат гадоў.
34 фанаты знаходзяцца пад арыштам. Начальнік ГУБАЗіК заявіў, што іх спрабуюць выкарыстоўваць «куратары з-за мяжы».
«Каманда ўжо моцна пацярпела за сваю цьвёрдую пазыцыю. А таму мы ня можам кінуць нашых хлопцаў у гэты складаны для ўсёй каманды час», – заявілі заўзятары футбольнага клюбу ў адказ на ініцыятыву іншых фанацкіх аб'яднаньняў не наведваць матчы да палітычных перамен у краіне.
Загрузіць яшчэ