Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залаты мэдаль Аляксандры Герасімені з чэмпіянату сьвету 2012 году прадалі за 16 100 даляраў


Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя

Грошы, выручаныя за мэдаль, пойдуць на дапамогу спартоўцам, пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі.

Залаты мэдаль беларускай плыўчыхі Аляксандры Герасімені пайшоў з аўкцыёну за 16 100 даляраў. Стартавы кошт складаў 3 тысячы даляраў. Гэта ўзнагарода, якую Герасіменя заваявала ў 2012 годзе на чэмпіянаце сьвету ў плаваньні ў Стамбуле. Грошы, атрыманыя ад продажу мэдаля, Аляксандра абяцае накіраваць на патрэбы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці.

Аляксандра Герасіменя стала чэмпіёнкай сьвету ў 2012 годзе ў плаваньні на дыстанцыі ў 50 мэтраў вольным стылем, якую яна прайшла за 23,64 сэкунды, устанавіўшы нацыянальны рэкорд краіны.

Цяпер Герасіменя ачольвае Беларускі фонд спартовай салідарнасьці, які абараняе правы спартоўцаў у краіне, якія зазналі ўціску за грамадзянскую пазыцыю і непрыманьне сфальсыфікаваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. За гэта ўлады хочуць адабраць у яе дом у Драздах, а нядаўна сілавікі правялі там і ў ейнай менскай кватэры ператрусы.

2 красавіка Сьледчы камітэт паведаміў аб адкрыцьці крымінальнай справы ў дачыненьні да Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду, заснавальніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна.

Дзеяньні Герасімені і Апейкіна СК кваліфікаваў паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да ўчыненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі ці глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт).

Усе сродкі ад продажу залатога мэдаля Аляксандра пералічыць у Беларускі фонд спартовай салідарнасьці дзеля дапамогі спартоўцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG