Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь лягатыпу дэбютанта найвышэйшай футбольнай лігі зьнікла Пагоня

абноўлена

Арыгінальная эмблема рэчыцкага «Спадарожніка» з Пагоняй
Арыгінальная эмблема рэчыцкага «Спадарожніка» з Пагоняй

У сярэдзіне лютага футбольны клюб «Спадарожнік» з Рэчыцы прэзэнтаваў абноўлены варыянт свайго лягатыпу — харугву з Пагоняй на месцы былога спонсара «Рэчыцадрэў».

Аднак напярэдадні старту чэмпіянату краіны 12 сакавіка эмблему адрэдагавалі.

Як тлумачылі раней у адміністрацыі каманды, Пагоню ўзялі з герба Рэчыцы, дзе яна апынулася сотні гадоў таму, а сучасны варыянт гарадзкога сымбаля яшчэ ў 2005 годзе зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.

Аднак знаходжаньне нацыянальнай сымболікі на эмблеме камусьці не спадабалася, не выключае спартовы рэсурс «Трыбуна». Прынамсі, у апублікаваным на афіцыйнай старонцы раскладзе першага туру Пагоні на лягатыпе «Спадарожніка» ужо няма.

Абноўленая эмблема «Спадарожніка» выглядае такім чынам
Абноўленая эмблема «Спадарожніка» выглядае такім чынам

Прытым на рэпосьце ў групе Беларускай фэдэрацыі футболу ў першапачатковым варыянце календара Пагоня была. Іншымі словамі, візуальную частку папросту абнавілі.

Пад абноўленым лога ў сацсетках клюбу ўжо зьявіліся нэгатыўныя камэнтары абураных заўзятараў.

Першы тур чэмпіянату найвышэйшай лігі Беларусі ў футболе пачынаецца 12 сакавіка. Бальшыня фанацкіх груповак ужо заявілі пра байкот матчаў, аж пакуль ня зьменіцца палітычны рэжым у краіне.

Дырэктар клюбу Алег Манастырскі гэтак патлумачыў «Эўрарадыё», чаму зьнікла Пагоня: «Спачатку мы ні з кім [лягатып] не ўзгаднялі. А калі паўстала пытаньне аб узгадненьні, нам сказалі, што вось так і так будзе лепш. Кантактавалі зь мясцовымі ўладамі, кантактавалі са спонсарамі. Гэтым займаліся спэцыялісты, яны там нешта стэлефанаваліся, павырашалі. Я кажу: мне ўсё роўна, рабіце што хочаце, мне гэтыя карцінкі ня важныя. Для мяне гэта не было вялікай праблемай».

Ужо зьявілася пэтыцыя за вяртаньне Пагоні на лягатып.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG