Найчасьцей з праблемамі сутыкаліся ў Расеі і Ўкраіне, у меншай ступені — у Беларусі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, ЗША, Катары, Іране, Сынгапуры і іншых краінах. Дураў піша, праблемы зьвязаныя зь перагрэвам групы сэрвэраў. Адміністрацыя Telegram зьвязала тэхнічныя праблемы з адключэньнем электрычнасьці пад Амстэрдамам.
29 красавіка з 1993 году адзначаецца ў сьвеце як Дзень памяці ахвяраў хімічнай зброі. Перадгісторыя зьяўленьня гэтай даты ў календары адсылае да падзеяў 100-гадовай даўнасьці, калі падчас Першай сусьветнай вайны варагуючыя бакі ўпершыню ўжылі нэрвова-паралітычны газ.
Тарыф для «электразаправак», сьцьвярджае Мінгандлю, «супастаўляльны» з «поўным» тарыфам для насельніцтва. Лічбы сапраўды аднаго парадку, але «запраўляць» электрамабіль дома можа быць выгадней.
Рыбакі раскрываюць свае сеткі для лоўлі рыбы, а за якім уловам выйшлі ў плаваньне эколягі?
Наўрад ці беларускія ўлады будуць даслоўна паўтараць за расейскімі. Калі «ваяваць» з інфраструктурай Google і Amazon, пад пагрозай будзе лічбавая эканоміка і ПВТ, на якія цяпер робяць стаўку ў Беларусі, мяркуе Міхаіл Воўчак.
Кампанія Фэйсбук адрэагавала на зьяўленьне новага эўрапейскага заканадаўства ў сфэры абароны асабістых дадзеных, вырашыўшы перанесьці дадзеныя сваіх карыстальнікаў у ЗША.
Фізык, кандыдат тэхнічных навук, былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў нагадвае, што яшчэ ў 2010 годзе былі зробленыя дакладныя высновы, што будаўніцтва АЭС у Беларусі эканамічна цалкам не апраўданае.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць апошнія навіны з Астравецкай АЭС і заяву Аляксандра Лукашэнкі пра месца АЭС у беларускай эканоміцы.
Таварыства навуковых работнікаў зьвярнулася да прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з патрабаваньнем «спыніць шкадлівую дзейнасьць Раскамнагляду».
Міністэрства інфармацыі растлумачыла, як будзе працаваць абноўлены закон аб СМІ.
Дастаўку на дом зьмяняе дастаўка ў аўтамабіль. Amazon запускае новы сэрвіс.
Хірургі Ўнівэрсытэту Джонcа Хопкінса ў амэрыканскім Балтыморы ўпершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі пэніс і машонку. Апэрацыю зрабілі вайскоўцу, які быў паранены выбухам у Аўганістане.
Раскамнагляду у барацьбе супраць мэсэнджара Telegram дапамагае расейскі ІТ-холдынг Mail Ru Group, сьцьвярджаюць інтэрнэт-актывісты, якія сочаць за блякаваньнем.
Сьледчы камітэт абвясьціў аўкцыён на закуп сямі дронаў Inspire 2 ці аналягічных.
Упаўнаважаным органам прапануецца дазволіць ужываць сродкі паражэньня бесьпілётных лятальных апаратаў у выпадках іх несанкцыянаваных палётаў у паветранай прасторы ўстаноўленых забароненых зон.
Раскамнагляд унёс у рэестар забароненай інфармацыі IP-адрасы Google, якія адказваюць за сэрвіс re: Captcha — ён выкарыстоўваецца, каб адрозьніць чалавека ад праграмы-робата.
«ААЦ разам зь Міністэрствам сувязі выпрацавалі рашэньне, як абмежаваць доступ да такіх сайтаў, але самі сайты мы не вызначаем».
Сярод тых, каму спатрэбіўся VPN, расейскае войска, МУС, «Русгидро», пэнсійны фонд, «Россельхозбанк», мэтрапалітэн Пецярбургу і ўпраўленьне лясамі Ленінградзкай вобласьці, цэнтральныя раённыя бальніцы, санаторыі…
Мэсэнджэр Telegram прапанаваў расейцам запускаць папяровыя самалёцікі ў падтрымку вольнага інтэрнэту.
У Беларусі такія ж шанцы на посьпех, як ва ўсіх іншых — так можна падсумаваць меркаваньне сусьветна значнага вынаходніка і футуроляга наконт магчымасьцяў Беларусі на сусьветным рынку.
«Адзін зь яго прадзедаў быў дваранінам і памешчыкам, а іншы — заможным земляробам. Абодвух пазбавілі ўласнасьці чырвоныя утрыманцы. Таму нелюбоў да бруду, які атрымлiвае ўсе, утрымлівалася ў крыві Дурава першапачаткова...», — піша Мікалай Конанаў ў кнізе «Код Дурова» (2012).
Як уратаваць свой бізнэс ад сьмерці ў бліжэйшыя 10 гадоў, на каго вучыцца і што такое экспанэнцыйнае мысьленьне — адзін з суаўтараў дэкрэту пра ПВТ 2.0 Віктар Пракапеня эпічна выступіў на форуме Hi-Tech Nation.
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі папрасілі кантраляваць, каб сакрэтную інфармацыю ня скралі праз «разумную» бытавую тэхніку нямецкага вытворцы Bosch.
Школьны настаўнік Эн Макалам вырашыла дапамагчы дзецям не баяцца матэматыкі, гісторыі і прыродазнаўства - і напісала «смачныя» падручнікі.
Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі — пакуль у першым чытаньні — якія робяць больш жорсткім закон «Аб СМІ» і могуць у будучыні моцна ўскладніць працу СМІ і блогерам.
«Калегі, ды гісторыя наогул не пра гэта, як вы не разумееце! Гісторыя не пра ключы і тэрарызм. Паша Дураў вырашыў стаць новым Маўродзі. Запусьціўшы сваю крыпту, мы ў Расеі атрымаем зусім не кантраляваную фінансавую сыстэму. І гэта не біткойн для маргіналаў, гэта будзе проста, надзейна і бескантрольна».
Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што мэсэнджэр працягвае заставацца даступным для расейскіх карыстальнікаў нягледзячы на намаганьні Раскамнагляду яго заблякаваць.
Прадказальнае рэгуляваньне пры недастатковай інфраструктуры — галоўная адметнасьць легалізацыі крыптавалютаў у Беларусі.
Лімітаў на час падключэньня або аб’ёмы трафіку для карыстальнікаў няма. Для падключэньня абанэнт мае ўвесьці нумар тэлефону і атрымаць праз SMS пароль для доступу да сеткі.
Раскамнагляд папрасіў інтэрнэт-правайдэраў перазагрузіць сыстэму.
Раскамнагляд у сувязі з абмежаваньнем доступу да мэсэнджэру Telegram заблякаваў ужо 16 мільёнаў IP-адрасоў. Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-актывісты, якія вядуць маніторынг блякаваньняў.
Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў пра нэгатыўныя для Расеі наступствы блякаваньня мэсэнджэра.
Колькі павінна прайсьці часу, каб ваша асабістая інфармацыя цалкам зьнікла з баз дадзеных Фэйсбуку.
Штогод на ёй зьбіраюцца прадстаўнікі дзяржаўных вайсковых ведамстваў і прыватныя кампаніі, якія прапануюць свае найноўшыя распрацоўкі.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA прадставіла віртуальны тур па ляндшафту Месяца, які быў створаны ў фармаце 4К. Ролік склалі са здымкаў, якія былі атрыманыя з дапамогай апарату Lunar Reconnaissance Orbiter.
Прылада для стварэньня самай папулярнай віртуальнай валюты — біткойнаў — акупляецца за 6–8 месяцаў, а майнінг альтэрнатыўных крыптавалютаў можа быць яшчэ больш прыбытковым.
Эскізнае праектаваньне новага спадарожніка завершыцца ў 2019 годзе. Раней выканаць заданьне немагчыма празь вялікую колькасьць разьлікаў.
Некаторых можа зьдзівіць аб’ём дадзеных пра карыстальнікаў, якімі валодаюць тэхналягічныя гіганты.
Заснавальнік і генэральны дырэктар карпарацыі Facebook Марк Цукербэрг у аўторак і сераду будзе даваць паказаньні ў Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў справе аб працёку дадзеных мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Вы гатовыя паміраць за права ботаў пашыраць «русский мир» і фэйкі? Хай за гэта паміраюць самі боты і тролі.
Прадстаўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі Дзьмітры Турчын паведаміў, што ў 2017 годзе з космасу зрабілі 1800 здымкаў лясных масіваў. Касьмічны маніторынг экасыстэм дапамог заўважыць і ліквідаваць 53 пажары на раньняй стадыі.
Сьвежай статыстыкі пра карыстальнікаў усіх сацсетак у Беларусі няма. Але «ЎКантакце» пазначылі сваёй краінай Беларусь 5,5 млн чалавек, у «Аднаклясьніках» — 6,9 млн.
Кампанія Orion Span плянуе адкрыць першы касьмічны гатэль да 2022 года.
«Ад папяровага — да сучаснага. А далей што будзе — пабачым...» — кажа прафэсар Мікола Савіцкі, які атрымаў у падарунак ад Радыё Свабоды электронную кнігу як пераможца конкурсу «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».
Сацыяльная сетка Facebook уводзіць новыя інструмэнты для барацьбы з умяшальніцтвам у выбары ў сьвеце, заявіў заснавальнік кампаніі Марк Цукербэрг.
«Думаюць, я выбраў тэму з мэмамі, бо гэта прыкольна, я паглядзеў сьмешныя карцінкі — мне паставяць адзнаку. Але мала хто сур’ёзна, у навуковых аспэктах гэтую тэму вывучае».
Ён будзе здольны лятаць без генэраваньня ўдарнай хвалі.
Неўзабаве машыны хуткай дапамогі ў штаце Масачусэц у ЗША могуць абсталяваць тэхналёгіяй штучнага інтэлекту, якая дазволіць парамэдыкам надаваць пацыентам куды больш увагі.
У Крэмніевай даліне месьціцца штаб-кватэра створанага беларусамі стартапа FriendlyData, які спрашчае працу з базамі дадзеных для нетэхнічных спэцыялістаў.
Больш за 3 тысячы супрацоўнікаў Google падпісалі адкрыты ліст да кіраўніцтва карпарацыі, патрабуючы адмовіцца ад удзелу ў кіраванай Пэнтагонам праграме распрацоўкі штучнага інтэлекту для баявых бесьпілётнікаў.
Загрузіць яшчэ