Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскамнагляд ў змаганьні з Telegram заблякаваў уласную сыстэму


Раскамнагляд заблякаваў уласную сыстэму «Рэвізор», з дапамогай якой ведамства сочыць, ці блякуюцца забароненыя ў Расеі сайты. Як мяркуецца, гэта адбылося праз барацьбу з мэсэнджарам Telegram.

Пра магчымае блякаваньне «Рэвізора» стала вядома раніцай 18 красавіка. Раскамнагляд папрасіў інтэрнэт-правайдэраў перазагрузіць сыстэму. Сэрвіс нагляднага ведамства мог трапіць пад абмежаваньне разам з IP-адрасамі, якія блякуюць у спробе забараніць Telegram.

Удзень 18 красавіка Раскамнагляд заявіў, што сыстэма «Рэвізор» працуе ў штатным рэжыме.

Усяго Раскамнагляд ў барацьбе з мэсэнджарам Telegram заблякаваў больш за 16 мільёнаў IP-адрасоў амэрыканскіх кампаній Amazon і Google. Праз гэта пацярпелі онлайн-крамы, кур’ерскія службы, «воблачныя» сховішчы інфармацыі, онлайн-гульні, сэрвісы кампаніі Microsoft, мэсэнджэр Viber і расейская сацыяльная сетка «Одноклассники».

Пры гэтым сам Telegram працягвае працаваць.

Telegram блякуюць у Расеі за адмову даць ФСБ ключы шыфраваньня ад перапіскі карыстальнікаў. Заснавальнік мэсэнджара Павел Дураў абвясьціў пра пачатак кампаніі «Лічбавы cупраціў». Раскамнагляд, у сваю чаргу, у сераду заявіў пра магчымае блякаваньне у Расеі сацыяльнай сеткі Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG