Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён можа вывесьці людзей на вуліцу». Павел Дураў і яго армія


Павел Дураў
Павел Дураў

«Адзін зь яго прадзедаў быў дваранінам і памешчыкам, а іншы — заможным земляробам. Абодвух пазбавілі ўласнасьці чырвоныя утрыманцы. Таму нелюбоў да бруду, які атрымлiвае ўсе, утрымлівалася ў крыві Дурава першапачаткова...», — піша Мікалай Конанаў ў кнізе «Код Дурова» (2012).

Гэта першая і адзіная біяграфія выбітнага прадпрымальніка, стваральніка «ВКонтакте» і мэсэнджэра Telegram. Мікалай Конанаў кажа, што Дураў «стварыў лічбавую дзяржава з насельніцтвам сто мільёнаў чалавек». Калі рэальная дзяржава ў 2013-м вырашыла адабраць у яго «ВКонтакте», Дураў заключыў зь ім зьдзелку, але у 2018 годзе адмовіўся пайсьці на ўмовы ФСБ, і цяпер у Расеі беспасьпяхова спрабуюць заблякаваць Telegram.

Пацярпелі інтэрнэт-крамы, кур’ерскія службы, хмарныя сховішчы і іншыя рэсурсы. «Роскомнадзор» нават умудрыўся заблякаваць ўласную сыстэму «Рэвізор», з дапамогай якой сочыць, ці блякуюцца забароненыя сайты. А Telegram працуе, і колькасьць яго карыстальнікаў у Расеі толькі вырасла.

Чаму Павел Дураў не саступіў і чым скончыцца вайна, якую Крэмль аб’явіў 33-гадоваму мільярдэру, які жыве ў ЗША?

Госьць Радыё Свабода — аўтар кнігі «Код Дурова» Мікалай Конанаў. Зь ім размаўляе журналіст Дзьмітры Волчак.

Наўпроставы лінк

— Мікалай, пачнем з цытаты з вашай кнігі: «Адзін з важных матываў для Дурава — імкненьне зрабіць усё на злосьць і насуперак сыстэме, у якой яго спрабуюць „строіць“, разламаць рамкі, у якія яго спрабуюць загнаць». Гэта было напісана задоўга да нараджэньня Telegram, але, напэўна, ён і ў цяперашнім канфлікце кіруецца тым жа матывам?

— Увогуле так, але гэта патрабуе ўдакладненьня. Дураў, з аднаго боку, даволі складаны пэрсанаж, а зь іншага боку, ім рухаюць даволі зразумелыя матывы. Калі паглядзець на сам тып асобы — так, гэта такі гарэза, гэта значыць, чалавек, які ня тое што на злосьць маме вушы адмарозіць, але ў ім зашыты дух процідзеяньня мэйнстрыму і наогул усяму, што навязваеццца.

Але ў гісторыі з Telegram ім рухаюць цалкам рацыянальныя і зразумелыя прадпрымальніцкія інстынкты. Ён разумее, што калі ён дасьць слабіну ў гісторыі з «Роскомнадзором», наогул зь дзяржаўным ціскам, то можа адбыцца адток карыстальнікаў, вычарпаецца яго ўлада, і грошы яму інвэстары будуць даваць у іншых аб’ёмах і на іншых умовах.

— Думаю, тут ёсьць і помста за тое, што зь ім зрабілі ў 2013 годзе. Магчыма, яго асабістая вайна з ФСБ, якая стаіць за спробай блякаваньня Telegram.

Проста яго разьюшвае сытуацыя, калі ён, чалавек, які рабіў сэрвіс для дзясяткаў, а то і сотняў мільёнаў, вымушаны нешта тлумачыць гэтым людзям, якія рондаль на галаву надзелі

— Чорт яго ведае. У мяне няма дакладнай інфармацыі, з кім канкрэтна ваюе Дураў. Я ня думаю, што тут усё зводзіцца да нейкай адной пэрсоны. Але ёсьць умоўны Крэмль, ёсьць ўлада, якая належыць ня вельмі гнуткім людзям, якія ня надта разьбіраюцца ў тым, як уладкаваны сьвет у 2018 годзе, і якія па-старому лічыць, што Дураў — гэта парнограф, які ў «ВКонтакте», а зараз у Telegram распаўсюджвае супрацьзаконны кантэнт, г. зн. дзіцячую парнаграфію і фільмы, за якія праваўладальнікі павінны атрымліваць адлічэньні.

Проста яго разьюшвае сытуацыя, калі ён, чалавек, які рабіў сэрвіс для дзясяткаў, а то і сотняў мільёнаў, як цяпер у «ВКонтакте», вымушаны нешта тлумачыць гэтым людзям, якія рондаль сабе на галаву надзелі.

— То бок, гэта барацьба дваццаць першага стагодзьдзя з дваццатым? Людзі, якія ўсё забараняюць або спрабуюць забараніць, — людзі мінулага, а Дураў заўсёды казаў, што ня любіць старыя ідэі.

— Так, безумоўна. Дураў таксама прадукт 90-х — пачатку нулявых гадоў, але ён мае здольнасьць эвалюцыянаваць, яго ідэі раьзвіваліся. Ён сутыкаецца з прадстаўнікамі дзяржавы, якія проста не разумеюць, што ён насамрэч робіць, не разумеюць новай рэальнасьці, зьвязанай з камунікацыямі, у прынцыпе ні чорта не разумеюць, але пры гэтым лічаць, што калі Telegram зачыніцца, то тэрарызм вычарпаецца, і спрабуюць прадаць грамадзянам гэтую ідэю.

Вядома, ён проста ў нейкі момант абарваў зносіны і наняў юрыстаў з арганізацыі «Агора», а на апошняе паседжаньне наогул загадаў ім не зьяўляцца, каб ня ўдзельнічаць у тэатры абсурду.

— Вы згадалі ў кнізе, што Дураў ў юнацтве адрозьніваўся эйджызмам, непрыязнасьцю да коснасьці немаладых людзей. Многім людзям старэйшага пакаленьня, якія прывыклі да Facebook, да «Однокласников» і «ВКонтакте», Telegram здаецца нязручным. Шчыра кажучы, калі я яго ўпершыню ўбачыў, я вырашыў, што гэта правальная ідэя. Але аказалася, што зусім не, усё самае цікавае зараз адбываецца ў Telegram. У чым сакрэт прывабнасьці гэтага сэрвісу?

— У лёгкасьці выкарыстаньня, у яго ляканічнасьці, у хуткасьці працы, бо гэта вельмі важна, асабліва для краін, якія разьвіваюцца, дзе няма ўстойлівага хуткага інтэрнэту, ёсьць састарэлыя стандарты сувязі, на якіх многія мэсэнджэры дрэнна працуюць, а Telegram працуе нават на тэхналёгіі перадачы дадзеных EDGE. І такім чынам можна нават карцінкі перадаваць, а ня проста перапісвацца — гэта вельмі важны момант.

Што тычыцца рускамоўнага сэгмэнту, гэта нагадвае ЖЖ сярэдзіны нулявых. Telegram-каналы падобныя на карыстальнікаў-тысячнікаў. І нейкая частка інтэлектуалаў сапраўды ці піша ў Telegram, ці чытае. Сапраўды гэтак жа, як ЖЖ, рускамоўны сэгмэнт псуецца за кошт рэклямы, гульняў, зьвязаных з грашыма, і гэтак далей. Але пакуль гэта ня вельмі кідаецца ў вочы.

— А гэтыя масы пойдуць за ім у крытычнай сытуацыі, калі ён кіне кліч? Вось ужо пішуць: «Дураў ў прэзыдэнты Расеі». Або, як заўсёды, разьбягуцца?

— Для людзей, якія вучацца ў школах, ва ўнівэрсытэтах, людзей да 30, Дураў сапраўды герой. Калі Дураў ў выпадку чаго выразна зможа растлумачыць і скласьці нейкі да іх зварот, то ён рэальна вельмі сур’ёзна можа паўплываць на рэальныя дзеяньні.

ён здольны падабраць такія словы, якія рэальна выведуць людзей на вуліцу

Так, калі Павел Дураў прыдумае эфэктыўны ход, эфэктыўны заклік, які мае пад сабой рэальны парадак дня — ён здольны падабраць такія словы, якія рэальна выведуць людзей на вуліцу. Колькі будзе такіх людзей, я, шчыра кажучы, разважаць не кампэтэнтны. Але, ведаючы маштабы «ВКонтакте», які па-ранейшаму, дарэчы, асацыюецца з Дуравым, гэта сур’ёзна — гэта мільёны.

— Ваш прагноз: чым скончыцца супрацьстаяньне Дурава і «Роскомнадзора»?

— Пакуль абсалютна непрадказальная гісторыя. Пакуль што нам, журналістам і людзям, якія займаюцца бізнэсам, зьвязаным з электроннымі плятформамі, здаецца, што тое, што адбываецца цяпер з Telegram, — гэта нешта вельмі адчувальнае, нешта вельмі сур’ёзнае, але ў маштабах 140-мільённай краіны гэта ня вельмі важна.

Вельмі многія людзі проста не разумеюць, пра што ідзе гаворка. Калі, груба кажучы, барацьба з Telegram заваліць які-небудзь «Сбербанк», тады гэта будзе адчувальна.

Калі ж гэта будзе як цяпер, калі пакутуюць асобныя бізнэсы, ну добра, празь дзень яны сыходзяць на запасныя сэрвэры і гэта ўжо ня так адбіваецца. У гэтым выпадку прагноз больш спакойны. Пакуль прайшло некалькі дзён, гэта толькі пачатак. Больш сур’ёзныя прагнозы можна будзе рабіць праз тыдзень.

Цалкам інтэрвію можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG