Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Telegram адбыўся маштабны збой. Гэта не «Роскомнадзор»

абноўлена

Праблемы з доступам да Telegram у сьвеце, скрыншот сайту Downdetector.ru на раніцу 29 красавіка
Праблемы з доступам да Telegram у сьвеце, скрыншот сайту Downdetector.ru на раніцу 29 красавіка

Карыстальнікі мэсэнджэра Telegram адзначалі няспраўнасьці ў працы праграмы ў ноч на 29 красавіка.

Абноўлена: Адміністрацыя Telegram зьвязала тэхнічныя праблемы з адключэньнем электрычнасьці пад Амстэрдамам.

Паводле зьвестак сайта downdetector.ru, найчасьцей з праблемамі сутыкаліся ў Расеі і Ўкраіне, у меншай ступені — у Беларусі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, ЗША, Катары, Іране, Сынгапуры і іншых краінах.

Гэта першы выпадак маштабных і працяглых праблемаў з доступам да мэсэнджэра за два тыдні «вайны» расейскага ведамства «Роскомнадор» з мэсэнджэрам Паўла Дурава. Ведамства ў спробах заблякаваць мэсэнджэр парушала працу многіх сэрвісаў, у тым ліку Amazon, Google і Microsoft. Пад удар трапілі плацёжныя сыстэмы, адукацыйныя сайты, анлайн-гульні, разумныя тэлевізары і нават шрыфты. Ледзь не заблякавалі «Яндэкс» і «ЎКантакце», але Telegram працягваў працаваць — хіба павольней і зь невялікімі збоямі.


Цяперашнія праблемы з доступам, як сьцьвярджае стваральнік мэсэнджэра Павал Дураў, зьвязаныя зь перагрэвам групы сэрвэраў. Праблемы, абяцае ён, толькі на некалькі гадзінаў, і іх вырашэньнем ужо займаюцца.

Фармальна ў Расеі блякуюць Telegram за тое, што кіраўніцтва мэсэнджэра не выдае спэцслужбам ключы шыфраваньня перапіскі — то значыць, доступ да перапіскі ўсіх карыстальнікаў. Але стваральнікі Telegram сьцьвярджаюць, што і ня могуць гэтага зрабіць: шыфраваньне зладжанае так, што толькі адпраўнік і атрымальнік могуць прачытаць прыватнае паведамленьне.

Альтэрнатывы Скайпу, якіх не чытаюць злодзеі і КДБ

Беларускі «пірат» расказваў Свабодзе, што прычына расейскай «вайны» з Telegram у тым, што дзяржавы змагаюцца з шыфраваньнем, бо баяцца страціць уладу ў інтэрнэце. Расейскія СМІ сьцьвярджалі, што сапраўднай нагодай да блякаваньня Telegram сталі пляны Паўла Дурава стварыць уласную крыптавалюту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG