Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымалі шасьцярых замежных грамадзян па падазрэньні ў працы на расейскія спэцслужбы і падрыхтоўцы да дывэрсійных дзеяньняў у краіне, піша Gazeta Wyborcza.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе чыньнікі, дзеля якіх улады распачалі новую хвалю масавых рэпрэсій.
Арганізацыя заявіла, што працягне падтрымліваць Фэдэрацыю лёгкай атлетыкі Ўкраіны.
Цяпер 11 украінскіх журналістаў знаходзяцца на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях, частка зь іх — у расейскім палоне.
Людзі, якія знаходзіліся ў склепе, вымушаныя былі хадзіць у туалет у вёдры і спраўляць свае патрэбы ў прысутнасьці іншых, а напоўненыя фэкаліямі вёдры доўга стаялі ў тых жа памяшканьнях, дзе былі людзі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раней заяўляў, што пастаўка амэрыканскіх зьнішчальнікаў «цяпер не зьяўляецца прыярытэтам».
У руках журналістаў апынуўся дакумэнт пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Малдове». Гэты дакумэнт аналягічны таму, які быў раней апублікаваны адносна Беларусі.
З 1 красавіка ў Расеі пачнецца новы набор кантрактнікаў у войска, для гэтага Міністэрства абароны разаслала ў рэгіёны разнарадкі з указаньнем колькасьці людзей, зь якімі павінны быць падпісаны адпаведныя дакумэнты.
Прадстаўніцтва РЦНК у Гомлі, вядомае як «Русский дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая клясыка», у якім дзеці артыстычна чыталі ўрыўкі зь вядомых расейскіх літаратурных твораў. Пераможцу конкурсу адправяць у крымскі лягер «Артэк», піша мясцовае выданьне «Штодзень».
Па зьвестках журналістаў, два снарады запусьцілі з расейскіх пазыцый 14 сакавіка побач з Часавым Ярам, горадам у навакольлях Бахмута.
Ва Ўзброеных сілах Украіны цяпер не выяўляюць прыкметаў таго, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца сілы, здольныя зьдзейсьніць новы ўдар па Ўкраіне, заявіў у эфіры «Радіо Донбас.Реалії» памочнік камандуючага Аб’яднанымі сіламі па стратэгічнай сувязі Яўген Сілкін.
У Сарненскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны пачалі будаваць другую лінію супрацьтанкавых равоў, паведаміў начальнік мясцовай раённай вайсковай адміністрацыі Аляксандар Кохан.
Генпракуратура Ўкраіны абвінаваціла расейскіх салдат у згвалтаваньні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах бацькі, паведамляе Reuters.
Расея накіравала на Данбас эшалён з жанчынамі-вязьнямі. Ва ўкраінскім Генштабе заявілі, што расейскае камандаваньне спрабуе такім чынам папоўніць страты на фронце.
У палку лічаць, што МУС Беларусі адпаведнымі заявамі спрабуе запалохаць тых, хто дапамагае беларускім добраахвотнікам ці зьбіраецца далучыцца да іх шэрагаў.
У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, што вайсковая кампанія «Вагнэр», заснаваная набліжаным да прэзыдэнта Расеі Яўгеніем Прыгожыным, зьяўляецца ценявым інструмэнтам расейскай улады.
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што ўкраінскія сьледчыя дакумэнтуюць шэсьць сур’ёзных парушэньняў нормаў міжнароднага права, якія робіць Расея супраць украінскіх дзяцей.
Справы 105 расейцаў знаходзяцца ў судах, 29 вайскоўцам расейскай арміі абвесьцілі выракі.
Украінскія журналісты паведамілі, што Краматорск абстралялі ракетамі С-300, адна зь якіх цалкам разбурыла адзін пад’езд дома. Пад заваламі застаюцца людзі, чуваць іхныя крыкі аб дапамозе.
Расея спрабуе абыходзіць санкцыі, закупляючы эўрапейскія тавары праз трэція краіны. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў амбасадар Украіны ў ЭЗ Усевалад Чэнцаў.
Будуць высунутыя абвінавачаньні ў разбурэньні інфраструктуры і гвалтоўным вывазе дзяцей.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абнародавала справаздачу аб рызыках для дзяцей з інтэрнатаў у раёнах баявых дзеяньняў, а таксама для дзяцей, якіх эвакуавалі ў іншыя рэгіёны або краіны Эўропы.
Зьняволены сыктыўкарскай калёніі №25, 26-гадовы Максім Шчаранкоў, загінуў у студзені 2023 года пры спробе войскаў Расеі захапіць украінскі горад Бахмут. Ніхто зь яго родных, якія жывуць у Беларусі, ня ведаў, што ён ваяваў ва Ўкраіне.
У МЗС Малдовы выказалі спачуваньні сваякам і блізкім Аляксандра Маціеўскага і салідарнасьць з украінскім народам.
У ходзе жорсткіх баёў у Бахмуце Данецкай вобласьці Расея і Ўкраіна нясуць адчувальныя страты.
Расіяніна, які жыве ў Лагойску, затрымалі пасьля размовы ў чат-рулетцы з вядомым дальнабойнікам-правакатарам з Мазыра Юрыем Комарам, – піша reform.by.
9 сакавіка кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак паведаміў, што імя мужчыны на відэа да гэтага часу дакладна невядома. Аб завяршэньні ідэнтыфікацыі павінны былі паведаміць СБУ ці Генпракуратура.
СМІ падазраюць, што грошы накіроўваліся непасрэдна на вайну Расеі ва Ўкраіне, паведамляе Sundsvalls Tidning.
Гэта была спроба падарваць згуртаванасьць Эўразьвязу, а таксама «спроба дэстабілізаваць Польшчу, каб у момант нападу Расеі на Ўкраіну мы не змаглі б прымаць украінскіх уцекачоў», – сказаў Маравецкі.
Улады Беларусі правялі ратацыю і вывелі частку расейскіх войскаў, гаворыцца ў заяве камандуючага Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны генэрал-лейтэнанта Сяргея Наева.
Жонкі і маці мабілізаваных з Падмаскоўя запісалі відэазварот да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і міністра абароны Сяргея Шойгу.
Беларускія памежнікі з заставы «Глушкавічы» ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці заявілі пра рост колькасьці «правакацый» з боку ўкраінскіх калег.
У 2022 годзе Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны арыштавала актывы грамадзян Беларусі і Расеі на 41 мільярд грыўняў.
Як піша газэта The Guardian, найбуйнейшых спонсараў Алімпійскіх гульняў заклікалі аказаць ціск на МАК у сувязі з прапановамі аб зьмякчэньні забароны.
За апошнія два тыдні на вайне з Украінай загінулі 1638 расейскіх вайскоўцаў і наймітаў «ЧВК Вагнера». Гэта рэкордныя страты за ўвесь час падлікаў «Медиазоны», Бі-бі-сі і валянтэраў.
Адпаведная пэтыцыя сабрала больш за 25 тысяч подпісаў. Яе разгледзеў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
У эфіры «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium былы супрацоўнік адміністрацыі і кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, палітоляг і дыплямат Анатоль Котаў называе зацьверджаную сьмяротную кару «за здраду дзяржаве» спосабам узаконіць стан «не да законаў».
У інтэрвію выданьню Liga.net амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пракамэнтаваў шматлікія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што Ўкраіна прапаноўвала Беларусі заключыць пакт аб ненападзе.
Ці стане Беларусь гістарычным ворагам украінцаў? Як вайна Расеі супраць Украіны зьмяняе ідэнтычнасьць украінцаў, ці можна сёньня быць расейскамоўным патрыётам Украіны і ці сапраўды Пуцін нарэшце аб’яднаў паўднёвых суседзяў Беларусі?
Паводле прадстаўнікоў Эўразьвязу, Расея ня выканала ніводнага з патрабаваньняў гарантаваньня ядзернай бясьпекі ва ўмовах узброенага канфлікту.
Ігар Кізім падкрэсьліў, што цяпер магчымасьці пасольства і консульства вельмі абмежаваныя, таму што «беларускі бок разглядае нас патэнцыйнымі ворагамі».
9 сакавіка Расея запускала ракеты па Ўкраіне з Разанскай вобласьці і з паўднёвага кірунку.
Частка грамадзян Украіны, якія лічаць украінскую мову роднай, у побыце размаўляюць па-расейску.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявілі, што расейская атака 9 сакавіка на мірныя гарады Ўкраіны стала найбольшай па інтэнсіўнасьці з 16 лютага 2023 году.
У стужцы беларускай дзяржаўнай тэлевізіі расказалі, каго сілавікі актыўна шукалі апошнім часам у зьвязку з выбухам на аэрадроме ў Мачулішчах
Расейскія лягістычныя кампаніі заявілі, што Турэччына блякуе транзыт санкцыйных тавараў, якія пастаўляюць у РФ
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла, што, паводле яго зьвестак, Расея плянуе «маштабную правакацыю на ўкраінска-беларускай мяжы».
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага з нагоды гадавіны стварэньня вайсковага падразьдзяленьня.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што перадача самалётаў МіГ-29 Украіне ў нейкай ступені ўраўнаважыць яе сілы з Расеяй.
Загрузіць яшчэ