Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзброеных сілах Украіны заяўляюць, што ўдарных сіл для паўторнага нападу з тэрыторыі Беларусі на дадзены момант няма


Украінскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю
Украінскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю

Ва Ўзброеных сілах Украіны цяпер не выяўляюць прыкметаў таго, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца сілы, здольныя зьдзейсьніць новы ўдар па Ўкраіне, заявіў у эфіры «Радіо Донбас.Реалії» памочнік камандуючага Аб’яднанымі сіламі па стратэгічнай сувязі Яўген Сілкін.

«Цяпер мы амаль нічога не фіксуем. Мы фіксуем толькі падрыхтоўку расейскіх вайскоўцаў, мы фіксуем разгортваньне лягераў для вайскоўцаў, якія павінны прыбыць у будучыні, магчыма, таксама мабілізаваных... На дадзены момант на тэрыторыі Беларусі няма ўдарных груповак, якія маглі б нанесьці паўторны ўдар па Ўкраіне», — сказаў Сілкін.

Ён адзначыў, што ў параўнаньні зь лютым дынаміка на беларуска-ўкраінскай мяжы зьмянілася, бо зьмянілася колькасьць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі.

«Цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца каля 4 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Практычна ўсе яны знаходзяцца там для аднаўленьня або падтрыманьня баяздольнасьці. Гэта значыць, большасьць зь іх — мабілізаваныя, якія дзякуючы дапамозе вопытных беларускіх інструктараў на палігонах вывучаюць ваенную справу і рыхтуюцца да адпраўкі на ўсход ці поўдзень Украіны», — сказаў Яўген Сілкін.

Украінскія ўлады і заходнія спэцслужбы ня бачаць прыкмет таго, што Беларусь цяпер рыхтуецца ўступіць у вайну, але не адкідаюць такой рызыкі.

Беларусь не зьяўляецца непасрэдным удзельнікам разьвязанай Расеяй вайны ва Ўкраіне, але аказвае Расеі матэрыяльна-тэхнічную падтрымку. Летась у лютым улады Беларусі дазволілі расейскім войскам увайсьці ва Ўкраіну празь беларускую тэрыторыю.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG