Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ патлумачыў, чаму па ўсёй Беларусі затрымлівалі стралкоў. Вядома пра 20 затрыманых пасьля дывэрсіі ў Мачулішчах


Самалёт А-50
Самалёт А-50

У стужцы беларускай дзяржаўнай тэлевізіі расказалі, каго сілавікі актыўна шукалі апошнім часам у зьвязку з выбухам на аэрадроме ў Мачулішчах

Як вынікае з прапагандысцкай стужкі, паказанай па дзяржаўнай тэлевізіі, шукалі 35-гадовага Віталя Якуціка. Ён прызэр спартовых спаборніцтваў у практычнай стральбе. Яго абвінавачваюць у тым, што менавіта ён прывёз у Беларусь дроны, якімі быў нанесены ўдар па самалёце А-50 у Мачулішчах, а таксама дапамог знайсьці жытло Мікалаю Швяцу, якому інкрымінуюць атаку дронамі на самалёт.

Раней незалежным СМІ стала вядома, што сілавікі затрымліваюць чальцоў стралковых клюбаў ды правяраюць іх на паліграфе на прадмет знаёмства з чалавекам, якога называлі «Якуцік».

Зь сюжэту вынікае, што цяпер Віталь Якуцік знаходзіцца ў Польшчы.

Супрацоўнік КДБ расказаў у тэлесюжэце, паказаным на тэлеканале «Беларусь-1», што Швяцу спачатку не ўдавалася запусьціць дроны, бо не было рэтрансьлятара сыгналу патрэбнай магутнасьці. Неабходны кампанэнт ён нібыта атрымаў з дапамогай грамадзяніна Беларусі Міхаіла Дзёміна. Перавозіў Швяца мужчына з прозьвішчам Лапацін, сьцьвярджаюць прапагандысты.

26 сьнежня, па словах супрацоўніка КДБ, Швец «пасадзіў два дроны на фюзэляж самалёта А-50У», і ў 10 гадзінаў адбыўся выбух.

КДБ завёў крымінальную справу аб спробе акту тэрарызму ў Мачулішчах, затрымалі 20 чалавек.

  • Расейскі самалёт, пашкоджаньне якога 7 сакавіка 2023 году пацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка, «забясьпечваў інфармацыю аб сытуацыі для зьнішчальніка МіГ-31K FOXHOUND D, мадыфікаванага для запуску балістычнай ракеты паветранага старту AS-24 KILLJOY („Кінжал“. — РС), якую Расея разглядае як ключавы стратэгічны патэнцыял».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG