Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Атака мігрантаў» зь Беларусі была прэлюдыяй да вайны ва Ўкраіне, — прэм’ер-міністар Польшчы


Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі
Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі

Штучна выкліканая «атака мігрантаў» зь беларускага боку на польскую мяжу была прэлюдыяй да расейскай агрэсіі супраць Украіны, — заявіў парталу i.pl прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Гэта была спроба падарваць згуртаванасьць Эўразьвязу, а таксама «спроба дэстабілізаваць Польшчу, каб у момант нападу Расеі на Ўкраіну мы не змаглі б прымаць украінскіх уцекачоў», — сказаў ён.

Польскі прэмʼер падкрэсьліў, што гэтая спроба правалілася, але, «на жаль, сярод апазыцыйных журналістаў і палітычных актывістаў яшчэ ёсьць тыя, хто гэтага не разумее».

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ пачаўся ў 2021 годзе. Польшча, Літва і Латвія вінавацяць у гэтым афіцыйны Менск, а ўлады ў Беларусі называюць прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль уцякаюць мігранты.
  • Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго, як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію. Да пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022 года міграцыйныя плыні істотна скараціліся, але пасьля зноў пачалі расьці. З пачатку 2023 году памежныя службы зафіксавалі 5.176 спробу незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу – 3.772, Латвію – 970, Літву – 434).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG