Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вядомы правакатар з чат-рулеткі здаў сілавікам грамадзяніна Расеі 


Расіяніна, які жыве ў Лагойску, затрымалі пасьля размовы ў чат-рулетцы з вядомым дальнабойнікам-правакатарам з Мазыра Юрыем Комарам, – піша reform.by.

«Пакаяльнае» відэа з расіянінам зьявілася ў зьвязаным з сілавікамі тэлеграм-чаце.

У чат-рулетцы ён вітае Комара словамі «Слава Ўкраіне», кажа, што падтрымлівае Ўкраіну «ўсімі рукамі і нагамі, і целам, і душой», выказваецца пра Пуціна і Лукашэнку.

Аўтары каналу сьцьвярджаюць, што мужчынам ужо цікавіліся органы дэпартамэнту міграцыі і пасьля пакараньня ён будзе дэпартаваны. Імя мужчыны не называецца.

  • Дальнабойнік з Мазыра Юры Комар у размовах з удзельнікамі чат-рулеткі робіць выгляд, што ён украінец і перажывае за вызваленьне сваёй радзімы. Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol высьветліла, што Юры Комар працаваў дальнабойнікам у польскай фірме, якая зарэгістраваная ў Беластоку. Калі пра ягоную дзейнасьць на карысьць сілавікоў стала вядома, Комара адтуль звольнілі.
  • Таксама Комар завёў тэлеграм-канал «Бело Росс», дзе робіць рэпосты з прапагандысцкіх каналаў і каналаў, блізкіх да сілавікоў.
  • З падачы Комара затрымалі ўжо не аднаго ўдзельніка чат-рулеткі. Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал выказваў «велізарную падзяку» Комару за затрыманьні, якім ён паспрыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG