Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з-за мяжы зьвярнуўся да сьвятароў і вернікаў.
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл патлумачыў, чаму на чале беларускага экзархату будзе беларус.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пажадаў «духоўнай мудрасьці ў кіраваньні Беларускім экзархатам новаму патрыяршаму экзарху Веньяміну, піша «Інтэрфакс».
5 верасьня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбылася імша за пацярпелых, забітых і зьняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі.
У Чырвоным касьцёле Менску вернікі ўсіх канфэсій сабраліся на імшу «за ўсіх, хто цярпіць у вязьніцах, за тых, хто зьнік у апошні час у Беларусі».
Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ япіскап Веньямін зьвярнуўся з просьбай узьнесьці 6 верасьня ўва ўсіх храмах і манастырах краіны саборную малітву за Беларусь.
Вернікі моляцца за Беларусь.
4 верасьня з Горадні пачалася пэрэгрынацыя фігуры сьвятога Міхала Арханёла па катэдральных касьцёлах усіх дыяцэзіяў у Беларусі дзеля хутчэйшага вырашэньня грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне.
Кіраўніцтва Рады канфэрэнцый каталіцкіх біскупаў Эўропы 3 верасьня выступіла з заявай у падтрымку старшыні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ), мітрапаліта Мtнска-Магілёўскага, архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
«Лацінскі выраз ясна кажа: Qui non progredit, regredit — „Хто не ідзе наперад, вяртаецца назад“. Мы пакліканы разьвівацца, гэта азначае ўдасканальвацца ў сваім духоўным і грамадзкім жыцьці».
Што адбылося на мяжы, ці сапраўды арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў у Польшчы «інструкцыі» і што кіраўніцтва беларускай каталіцкай царквы зьбіраецца рабіць далей?
Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з тым, што 31 жніўня пры перасячэньні мяжы на пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўездзе.
Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амэрыкі Майк Пампэо заклікаў улады Беларусі дазволіць вярнуцца ў краіну кіраўніку беларускіх каталікоў Тадэвушу Кандрусевічу.
Аб’яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказала абурэньне ў сувязі з адмовай ва ўезьдзе ў Беларусь мітрапаліту, арцыбіскупу каталіцкай царквы Тадэвушу Кандрусевічу.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч «улез у палітыку» — нібыта выяжджаў у Варшаву, дзе атрымаў «пэўныя задачы». Акрамя таго, правяраецца наяўнасьць у яго некалькіх грамадзянстваў.
БПЦ і Ўпаўнаважаны ў справах рэлігій не камэнтуюць забароны на ўезд мітрапаліту Кандрусевічу Мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч «атрымаў пэўныя задачы» ў Польшчы і таму яго не ўпусьцілі ў Беларусь, перадае БелТА.
Старшыня старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да вернікаў у сувязі з нядопускам яго памежнікамі на тэрыторыю Беларусі, пра то стала вядома ўчора.
У Беларусі касьцёлы працавалі і будуць працаваць. Пра гэта заявіў сёньня перад журналістамі ў Баранавічах заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, перадае ўрадавае агенцтва БелТА.
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі дагэтуль няма ніякіх тлумачэньняў адносна прычыны нядопуску на тэрыторыю краіны грамадзяніна Беларусі, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зь беларускага памежнага пераходу «Брузгі» вярнуўся ў Польшчу.
Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас выбарчай кампаніі актыўна заклікаў да сумленных выбараў, да спыненьня гвалту і дыялёгу ў грамадзтве.
Біскуп Юрый Касабуцкі ўдакладніў, што ў панядзелак 31 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з замежнай службовай паездкі.
Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў сам герарх, які вяртаўся дадому з Польшчы.
У сувязі з палітычным крызісам і супрацьстаяньнем у беларускім грамадзтве са зваротамі выступілі кіраўнікі найбуйнейшых хрысьціянскіх канфэсій Беларусі.
Праваслаўны ярэй айцец Павел Касьпяровіч з Горадні расказаў, як ставіцца да сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі, пра ролю сьвятара, пра розныя сьцягі і як царква можа заставацца па-за палітыкай.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў заяву ў сувязі з інцыдэнтам з удзелам супрацоўнікаў сілавых структураў на тэрыторыі Чырвонага касьцёла.
Біскуп Веньямін, абраны мітрапалітам Менскім і Заслаўскім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі, зьвярнуўся да вернікаў Беларускай праваслаўнай царквы.
Сыход мітрапаліта Паўла і прызначэньне на яго месца мітрапаліта Веньяміна мы папрасілі пракамэнтаваць багаслова Натальлю Васілевіч.
Рашэньне Сыноду Рускай праваслаўнай царквы аб зьмене кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы пракамэнтаваў Свабодзе сьвятар Аляксандар Шрамко, адхілены ад службы за крытыку патрыярха Кірыла.
Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік прэс-службы РПЦ Уладзімер Лягойда.
Мітрапаліт Павал вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, — паведамлян кіраўнік прэс-службы РПЦ Уладзімір Легойда.
У нядзелю 23 жніўня ўпершыню за шмат гадоў вернікі па ўсёй краіне не змаглі пачуць трансьляцыю сьвятой імшы, якая штонядзелю ў 8:15 вялася на Беларускім радыё, піша Catholic.by.
22 жніўня, на ўрачыстай імшы з нагоды фэсту Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра падзеі ў краіне.
Менская мітраполія Беларускай праваслаўнай царквы адмежавалася ад казані архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі), які заявіў пра беззаконьне прадстаўнікоў сілавых ведамстваў Беларусі.
У МУС адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Беларуская праваслаўная царква заклікала духавенства ўстрымацца ад удзелу ў палітычным жыцьці, а паству — не паддавацца на правакацыі.
18 жніўня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева ў справе затрыманых падчас акцый пратэсту.
17 жніўня 2020 году мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх Беларусі, прыехаў у лякарню хуткай мэдыцынскай дапамогі гораду Менску, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.
Горадзенскі архіяпіскап Арцемій выступіў у нядзелю з казаньню, у якой жорстка раскрытыкаваў улады. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву». — заявіў ён.
16 жніўня, падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы зь вернікамі на малітве «Анёл Панскі», пантыфік агучыў адмысловы зварот, зьвязаны з сытуацыяй у Беларусі.
Сынод Беларускай праваслаўнай царквы выступіў са зваротам да народу Беларусі аб спыненьні супрацьстаяньня.
Каріўнік Беларускай каталіцкай царквы заклікаў улады распачаць канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях нявінных грамадзян.
Галава БАПЦ архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Канады выступіў са зваротам у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі.
Хрысьціяне розных канфэсій выйшлі з хрэсным ходам супраць гвалту, які чыніцца ў Беларусі
«Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата», — заяўляе Кандрусевіч.
У чэрвені былы Папа Рымскі быў у Рэгенсбургу ў брата, які празь некалькі дзён пасьля гэтага памёр.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў ня верыць інфармацыі пра ягонае багацьце і багацьце праваслаўных архірэяў.
Беларусы Францыі сабраліся непадалёк ад базылікі Сакрэ-Кёр у Парыжы. Сьвятар Антон Гелясаў, родам з Беларусі, зачытаў «Малітву» паэткі Натальлі Арсеньневай.
Кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і праваслаўны мітрапаліт Павел зьвярнуліся да беларускіх вернікаў з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Загрузіць яшчэ