Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч: «Беларусь перажывае нябачаны крызіс, які можа завяршыцца грамадзянскай вайной»


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

21 лістапада мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч служыў імшу ў віленскім касьцёле сьвятой Тэрэзы (пры Вострай Браме). На пачатку службы ён заклікаў маліцца за Беларусь, якая «перажывае нябачаны грамадзка-палітычны крызіс, які працягваецца больш за тры месяцы, якому ня бачна канца і які можа завяршыцца грамадзянскай вайной».

«Мы ведаем, што такое падзеленае грамадзтва, яно будзе зьнішчана, як кажа Езус Хрыстус. А мы хочам, каб наша Бацькаўшчына жыла і была шчасьлівай. Мы супраць гвалту, супраць няпраўды, супраць несправядлівасьці, і ўсё гэта асуджаем. Але мусім зь любоўю ставіцца да кожнага чалавека, умець прабачаць тым, хто робіць зло. Гэта нялёгка, але трэба сузіраць крыж Езуса Хрыста, які сказаў: «Ойча, прабач ім, бо ня ведаюць, што робяць!», — сказаў каталіцкі герарх.

Ён лічыць, што трэба прасіць у Бога ласкі, каб у грамадзтве панаваў галоўны закон — любові да Бога і бліжняга.

«Які б інакшы быў сьвет і наша краіна, калі б мы жылі паводле гэтага закону! Мы розныя, але павінны быць адзінымі ў жаданьні шчасьця для нашай Бацькаўшчыны», — заклікаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Амаль тры месяцы ён жыве за мяжой, у Польшчы. Беларускія ўлады не пусьцілі яго на радзіму, прызнаўшы пашпарт несапраўдным. У Вільні для мітрапаліта была другая імша на роднай беларускай мове — першую ён адслужыў у Польшчы. «Таму я вельмі рады, што, нягледзячы на складаныя абставіны, вас сабралася тут нямала», — зьвярнуўся ён да вернікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG