Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Філарэту ў Менску вырашылі паставіць ля праваслаўнай катэдры, вуліцы яго імя зьявяцца ў Берасьці і Горадні


Мітрапаліт Філарэт, архіўнае фота 2009 году
Мітрапаліт Філарэт, архіўнае фота 2009 году

Помнік мітрапаліту Філарэту зьбіраюцца ўсталяваць каля ўваходу ў катэдральны сабор Сьвятога Духа. Даробяць яго ў сакавіку, паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў.

«Мітрапаліт Філарэт шмат зрабіў для адзінства Беларусі», — абгрунтаваў усталяваньне помніка Кухараў, якога цытуе прэс-служба Менгарвыканкаму.

Сёлета ў Беларусі ідзе цэлая кампанія па ўшанаваньні памяці Філарэта. Плошчу, прылеглую да сабора ў Менску, могуць назваць у яго гонар, у Гомлі ў гонар Філарэта зьбіраюцца перайменаваць вуліцу Крапоткіна, у Берасьці — вуліцу Халтурына.

Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў) кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой ад канца 1970-х, калі быў прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім. У 1989-м ён стаў мітрапалітам Менскім і Горадзенскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі. У 2006 годзе мітрапаліту прысвоілі званьне «Герой Беларусі».

Герарх памёр 12 студзеня 2021 году, перад гэтым перахварэўшы на каранавірус. Яму было 85 гадоў. Пахаваны ў Жыровіцкім манастыры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG