Іран з 7 ліпеня пачынае ўзбагачаць уран вышэй 3,67%. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка іранскага МЗС Абас Аракчы
На поўдні амэрыканскага штату Каліфорнія адбыўся землятрус магутнасьцю 6.4 пункта паводле шкалы Рыхтэра.
Справы распачатыя Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 430 (атрыманьне хабару) і 431 (даваньне хабару) КК Рэспублікі Беларусь.
Восем чалавек загінулі ў выніку рэкорднай сьпёкі, ад якой некалькі дзён пакутуе Заходняя і Цэнтральная Эўропа.
У Эўропе працягваецца анамальна гарачы сэзон. Паводле прагнозаў, на выходныя сьпёка ў шмат якіх краінах Эўропы застанецца, а месцамі ўзмоцніцца.
У Эўропе працягнецца анамальна гарачы сэзон. Паводле прагнозаў, на выходныя сьпёка ў шмат якіх краінах Эўропы застанецца.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі адмовіўся камэнтаваць затрыманьне. Сам Лемяшэўскі недасяжны праз тэлефон, у мэсэнджэры апошні раз быў а 5-й раніцы.
Раман Кісьляк прапануе зрабіць скульптуру чалавека з коркамі ў вушах і бяз твару. Гэта, на ягоны погляд, зробіць горад больш прывабным для турыстаў.
Увосень у Літве маюць прайсьці такія вучэньні
Гэта той самы заказьнік, дзе з дазволу Лукашэнкі будуюць «шматфункцыянальны комплекс».
У Эўропе пачаўся анамальна гарачы сэзон. Паводле прагнозаў, хваля сьпёкі ўзмоцніцца 27 чэрвеня, у некаторых рэгіёнах тэмпэратура можа перавысіць 40 градусаў паводле Цэльсія, паведамляе AFP.
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў пабіты ў Беларусi 26 чэрвеня, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз тэмпэратурных картаў і архіву Белгідрамету на рэсурсе meteoinfo.by.
Распавядаем, што ня так са звычайным пахаваньнем і што думаюць пра ператварэньне людзей у кампост законы і традыцыйныя рэлігіі.
Багатыя і бедныя па-рознаму пакутуюць ад кліматычных зьменаў. Пагроза кліматычнага апартэіду можа паставіць пад сумнеў магчымасьць выкананьня правоў чалавека, гаворыцца ў дакладзе ААН «Клімат і беднасьць».
У Беларусі распрацаваны дакумэнт, аналяга якому няма ў ніводнай краіне сьвету — праект закону «Аб ахове і выкарыстаньні балот (тарфянікаў)». У ліпені праект павінен паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў.
У 1960-х гадах каля вёскі Ляскавічы (Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці) высадзілі Леніна. Стогадовы юбілей правадыра пралетарыяту адзначылі, пасадзіўшы 150 тысяч бяроз і хвой. Вершаліны дрэў утвараюць слова «Ленін».
У берасьцейскім абласным Палацы культуры прафсаюзаў 23 чэрвеня прайшла сустрэча кіраўнікоў мясцовых органаў улады з насельніцтвам, прысьвечаная экалягічнай сытуацыі ў рэгіёне.
Каб пераправіцца праз Дняпроўска-Бускі канал на пароме, кіроўцы і пасажыры выходзяць з машын, бяруць у рукі мэталічныя прылады і ўручную перацягваюць паром на другі бераг. Такі незвычайны паром ходзіць у вёсцы Навасёлкі Драгічынскага раёну — недалёка ад мяжы з Украінай.
Ваколіцы Ліды на Горадзеншчыне сьмярдзяць нечыстотамі, на рэчцы Дзітве паздыхалі сотні кіляграмаў рыбы, вада стала брудная, з плямамі. Людзям тлумачаць, што паміж дохлай рыбай, брудам і смуродам ня варта праводзіць прычынна-выніковыя сувязі, бо галоўная прычына — сьпёка.
На прадпрыемстве сьцьвярджаюць, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці.
У выканкаме Свабодзе пацьвердзілі, што такая фраза сапраўды гучала.
Эколягі заяўляюць, што перад Эўрапейскімі гульнямі бяздомных жывёлін «тэрмінова прыбіраюць з вуліцаў Менску, каб не засмуціць дарагіх гасьцей».
Ледзяное покрыва ў Грэнляндыі яшчэ ніколі ў гісторыі назіраньня за тэмпэратурай не раставала так хутка ў гэтую пару году. Наступства высокай тэмпэратуры сфатаграфаваў дацкі дасьледнік клімату.
Фотапастка, устаноўленая на польскім баку Белавескай пушчы, зарэгістравала зьяўленьне маладога мядзьведзя 14 чэрвеня 2019 году.
Ці становіцца рыбалка ўсё больш жаночай справай? Як ставяцца да жанчын з вудамі рыбакі? І ці залежыць улоў ад гендэру? Абмяркоўваюць заўзятыя рыбачкі сьпявачка Надзея Мікуліч, праваабаронца Аленай Янушкоўская, мэнэджэрка Анастасія Варачаева, студэнтка Віта Брэк і музэйшчыца Даша Шэіна.
Колькасьць фітасанітарных кантрольных пунктаў на беларуска-расейскай мяжы плянуецца павялічыць.
Трынаццаць дзён запар (з 4 па 16 чэрвеня) у шэрагу гарадоў Беларусі, уключаючы Менск, абнаўляліся тэмпэратурныя рэкорды месяца за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў, паведамляе БелаПАН.
Ад 17 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 году рашэньнем ураду Беларусі забаронена вывозіць і ўвозіць на тэрыторыю краіны «крыніцы іанізуючага выпраменьваньня».
14 чэрвеня ў Менску паветра прагрэлася да 33,7 градуса цяпла. Папярэдні рэкорд трымаўся 47 гадоў.
Кандуктары перад рэйсам замарожваюць ваду і ўкручваюць бутэлькі ў паперу. Трактарысты косяць сена ад ранку да ночы пры +55 у кабіне — ратуюцца гартам і цярпеньнем. Будаўнікі кажуць пра сваю працу: «Пекла натуральнае!»
«„АйПауэр“ ініцыюе працэдуру паўторнай экалягічнай экспэртызы ў адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Пасьля гэтага мы адновім працэдуру ўводу аб'екту будаўніцтва ў эксплёатацыю».
Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў ліст Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на падставе якога прыпынілі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс падпісаў распараджэньне аб прыпыненьні будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем.
Прадусар сэрыялу «Чарнобыль» пісьменьнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве» Сьвятланы Алексіевіч, на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам.
У Менску 13 чэрвеня пабіты тэмпэратурны рэкорд 107-гадовай даўнасьці. Тэмпэратурны максымум чэрвеня абнавіўся за ўвесь час мэтэаназіраньняў.
Забарону і абмежаваньні на наведваньне лясоў увялі на момант публікацыі ў 54 раёнах Беларусі. Апэратыўна інфармацыя абнаўляецца на мапе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь час метэаназіраньняў пабіты ў Беларусі 12 чэрвеня, піша БелаПАН са спасылкай на архіў тэмпэратур на сайце Meteoinfo.by.
«Трохі прасьцей у калёніі. Але там вельмі строга з формай — вязень мусіць насіць чорную куртку, штаны і шапку, а таксама штосэзонныя кірзавыя чаравікі».
Тэмпэратурны рэкорд дня 82-гадовай даўнасьці пабіты ў Менску 11 чэрвеня. Паветра ў сталіцы прагрэлася да 32,2 градуса цяпла. Ранейшы максымум складаў 30,1ºС , піша БелаПАН.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе заявіла, што лічыць міні-сэрыял «Чарнобыль» найлепшым сярод мноства экранізацый і пастановак «Чарнобыльскай малітвы».
Даля Грыбаўскайце, якая пакідае пост прэзыдэнта Літвы, падчас выступленьня з гадавым дакладам 11 чэрвеня ў літоўскім парлямэнце заклікала суграмадзян дамагацца поўнага закрыцьця Беларускай АЭС.
Канада заявіла пра забарону аднаразовага выкарыстаньня плястмасы з 2021 году дзеля выратаваньня акіянаў ад забруджваньня, якое зьяўляецца глябальнай праблемай, заявіў прэм’ер-міністар Джастын Трудо.
На плошчы Леніна ў Берасьці 9 чэрвеня чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Пратэстоўцаў запрасілі на сустрэчу са старшынём берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандрам Рагачуком.
На акумулятарным заводзе пад Берасьцем зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
«Прымусовыя» пакеты патрэбны для «захаваньня якасьці і спажывецкіх уласьцівасьцяў тавару». Калі замяніць плястыкавыя папяровымі, можа быць штуршок да інфляцыі, сьцьвярджае Мінгандлю.
У падкасьце «Бацькі і дзеці» Алена Германовіч, Юры Дракахруст, Анастасія Пілюгіна і Ганна Соўсь абмяркоўваюць сэрыял «Чарнобыль».
Ён пісаў, цяпер нельга казаць, што калі нешта здарыцца, то «даведаемся праз тыдзень», і што «з 1986 году нічога не зьмянілася». Адказалі Блішч, Зісер, Матолька і іншыя
У Беларусі з гэтым ужо сур’ёзныя праблемы, бруднае паветра адбірае год жыцьця, а можа стаць і горш. Каб ня стала, Беларусі дапамагае Праграма разьвіцьця ААН.
Урад Беларусі сваёй пастановай адкарэктаваў мінімальны кошт паляўнічых пуцёвак і прадукцыі паляваньня. Сярод іншага зьніжаны цэньнік на здабычу зуброў.
Загрузіць яшчэ