«Калі я пераправерыў інфармацыю, я ўбачыў, што тут людзі, якія перажываюць за экалёгію, сваё жыцьцё, жыцьцё дзяцей, у асноўным маюць рацыю».
І на рысяў хочуць адкрыць паляваньне, хоць «Ахова птушак Бацькаўшчыны» супраць. А колькасьць зуброў хочуць «рэгуляваць».
Ураган «Дорыян» пазбавіў жыцьця сама меней 20 чалавек на Багамах, паведаміў прэм’ер-міністар Губэрт Мініс.
Беларусь паабяцала абясшкодзіць найбольш небясьпечныя адкіды да 2028 году.
Наваполацак па-за канкурэнцыяй.
Урад Даніі выкупіў апошніх чатырох цыркавых сланоў у краіне. Пра гэта паведаміў міністар сельскай гаспадаркі Могэнс Енсэн.
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», ураган «Дорыян» у панядзелак прайшоў над астравамі Вялікі Багама і Абака, прынёсшы з сабой штармавыя хвалі, залевы і магутны вецер. На гэтых астравах разбурана каля 13 000 дамоў.
На плошчы Леніна ў Берасьці 1 верасьня апоўдні чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году. Пра гэта інфармуе БелаПАН.
Гэтую заяву галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтру кліматычных дасьледаваньняў Інстытуту прыродакарыстаньня НАН Беларусі акадэмік Уладзімер Логінаў зрабіў 30 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, прысьвечанай праблеме клімату, паведамляе БелаПАН.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на сустрэчы з палітолягамі абмеркаваў магчымыя зьмены ў двухбаковых адносінах з Беларусьсю.
Такую заяву зрабіў 27 жніўня намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Корбут.
Па 11 чалавек на зубра, ня больш.
Міністэрства замежных спраў Беларусі 26 жніўня адказала на крытыку ад літоўскіх калег цытатай з расейскага пісьменьніка Льва Талстога.
Ужо некалькі тыдняў гараць джунглі Амазонкі ў Бразыліі і Балівіі. Пажары ў гэты час здараюцца там штогод, але сёлета яны на 80% большыя, чым летась і рэкордныя ад 2013 году, калі іх пачалі аналізаваць.
Прэзыдэнт ЗША цікавіцца ў дзяржаўных агенцтвах магчымасьцю выкарыстаньня атамных бомбаў для зьнішчэньня ўраганаў.
25 жніўня апоўдні на плошчы Леніна ў Берасьці чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Швэдзкай школьніцы Грэце Тунбэрг 16 год. У яе ёсьць уласная прэс-служба, пра яе напісалі кнігу і намінавалі на Нобэля. Ужо тыдзень дзяўчына плыве праз Атлянтычны акіян на яхце караля Манака, каб зьвярнуць увагу на зьмену клімату.
Будоўля рэстарана, які ўзводзіць кампанія «Тапас», ужо выклікала нэгатыўную рэакцыю эколягаў. Напрыканцы мінулага году ўказам Аляксандра Лукашэнкі межы ляндшафтнай зоны былі зьмененыя. Комплекс гатовы на 80%.
Берасьцейскі аблвыканкам запатрабаваў ад ААТ «АйПаўэр» вярнуць сродкі, узятыя ў інавацыйным фондзе на будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Журналістка «Зялёнага парталу» Наста Захарэвіч, якая піша пра берасьцейскі акумулятарны завод, атрымала пагрозы з абразамі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Пасьля цёплага летняга дня 19 жніўня, калі слупкі тэрмомэтраў у Менску дасягалі 28 градусаў, уначы на сталіцу абрынулася моцная залева з навальніцай. Фатограф Свабоды зафіксаваў яскравыя маланкі ў небе над Каменнай Горкай.
Сумнеўная пляцоўка, сумнеўныя рабочыя ў сумнеўных умовах, ужо былі інцыдэнты, пра здарэньні бракуе інфармацыі, адходы застанецца ў Беларусі, у простых людзей і ўладаў розная амяць пра Чарнобыль.
У Ісьляндыі 18 жніўня прайшла цырымонія разьвітаньня зь ледавіком Ок’якюдль, які амаль растаяў ва ўзросьце 700 гадоў. Зараз ад ледавіка застаецца невялікі кавалак лёду на вяршыні вулькану.
Нягледзячы на патрабаваньне міліцыі спыніць несанкцыянаваную акцыю, у цэнтры Берасьця прайшоў чарговы пікет супраць акумулятарнага заводу. Гэта ўжо 197-ы тыдзень запар, як берасьцейцы выходзяць пратэставаць.
Дзе ў Беларусі самае цёмнае неба? Якія зоркі ўпрыгожваюць жнівеньскія ночы? Калі назіраць мэтэорны дождж? Зорныя запаведнікі краіны шукалі наша аўтарка Яна Шыдлоўская і астрафатограф Віктар Малышчыц.
Як адпачыць у Беларусі, калі вы сёлета ня выехалі на мора ці ў горы, а да канца лета засталося ўсяго два тыдні? Запрашаем у гайд Свабоды.
Цяпер немагчыма вызначыць, ці зьвязана гэта з выбухам, які адбыўся 8 жніўня на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам у Архангельскай вобласьці Расеі.
Вада на возеры адышла ад берагоў на 60–80 мэтраў. Украінцы лічаць, што галоўная прычына праблем іх унікальнага возера — распрацоўка кар’еру ў Беларусі.
Музэй, прысьвечаны сьмецьцю, сабранаму ў акіяне, адкрыўся 14 жніўня на востраве Берынг ля ўзьбярэжжа расейскага паўвострава Камчатка. Стварэньне музэю было ініцыявана кіраўніцтвам Камандорскага запаведніка, разьмешчанага на аднайменных астравах.
Ад зьмены клімату колькасьць буслоў у Беларусі памяншаецца. Арнітолягі спадзяюцца, што гэта часова.
2019 год можа стаць рэкордным па плошчы лясных пажараў у Расеі, паведамляе расейскае аддзяленьне Greenpeace.
Буйная рагатая жывёла вырабляе такую колькасьць мэтану, што яна ўзмацняе парніковы эфэкт. Чвэрць выкідаў парніковых газаў прыпадае на сельскагаспадарчую і іншую дзейнасьць, зьвязаную зь землекарыстаньнем. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Міжурадавай камісіі ААН у справе зьмены клімату.
Якія менавіта землі аднялі, не ўдакладняецца — указ яшчэ не апублікаваны і не набыў моц.
Ян Максімюк прапануе некалькі высноваў пра каціны розум на фоне сабачага — высноваў, абапертых на суб’ектыўных сямейных назіраньнях і аб’ектыўных навуковых дасьледаваньнях.
Ёсьць праблемы з рухам па Партызанскім праспэкце.
Мінулай ноччу рэкорды холаду зафіксаваныя на 26 мэтэастанцыях, а ў Васілевічах перакрыты абсалютны мінімум тэмпэратуры 91-гадовай даўнасьці, піша БелаПАН.
57 чалавек загінулі ад сьпёкі ў Японіі за тыдзень, пачынаючы з 29 ліпеня, піша японская Mainichi са спасылкай на заяву японскага ўраду. Колькасьць дастаўленых у лякарні за тыдзень павялічылася больш чым утрая — з 5664 да 18347 чалавек.
Пасьля выхаду сээрыялу «Чарнобыль» ад амэрыканскага тэлеканалу HBO гісторыяй гэтай катастрофы зацікавіліся ва ўсім сьвеце.
Больш чым на 10 метэастанцыях мінулай ноччу абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур, піша БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Meteoinfo.by.
Раней Белгідрамет адзначаў, што сярэдзіна цяперашняга лета аказалася самай халоднай за апошнія 20 гадоў.
За апошнія дні сапёрам двойчы прыйшлося выяжджаць у лясы Віцебскай вобласьці, бо грыбнікі выяўляюць артылерыйскія снарады, міны, гранаты і іншыя боепрыпасы. Пра гэта пішуць «Народныя навіны Віцебска».
50 птушанятаў вяртлявай чаротаўкі перасялілі зь беларускага заказьніка «Званец» (Драгічынскі раён) у літоўскі запаведнік «Жувінтас». Звышрэдкай птушцы пагражае глябальнае зьнікненьне. Свабода зьняла ўнікальныя кадры — ад таго, як птушку шукаюць у траве на балоце да таго, як яе выпускаюць у Літве.
«У жылой зоне, у цэнтры гораду паставіць завод. Да вокнаў жылога дома ад заводу будзе 31 мэтар», — 1 жніўня ў Лагойску прайшоў сход. Абмяркоўвалі справаздачу аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе перапрацоўчага заводу мясных паўфабрыкатаў глыбокай замарозкі.
15 жніўня Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат правядзе пазачарговы сход акцыянэраў. Ключавое пытаньне — скасаваньне кантракту будаўнічага падраду з Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу CAMCE. Інфармацыя пра гэта разьмешчана на сайце камбінату, паведамляе TUT.BY.
Вучэньні па адпрацоўцы дзеяньняў у выпадку аварыі на Беларускай АЭС пройдуць 5 верасьня ў Вільні, паведаміў 31 ліпеня журналістам кіраўнік адміністрацыі Віленскага самакіраваньня Повілас Падзярскіс.
Ад маламерных саджанцаў у азеляненьні вырашылі адмовіцца, а вялікіх дрэваў стане больш.
У Чорным моры знаходзіцца амаль удвая больш сьмецьця, чым у Міжземным, гаворыцца ў паведамленьні дэлегацыі Эўрапейскага зьвяза ва Ўкраіне.
Жыхар Магілёва Ўладзіслаў Чаховіч стварыў пэтыцыю, у якой просіць даваць запаведнікам, нацыянальным паркам і помнікам прыроды назвы на беларускай мове з далейшай трансьлітарацыяй на расейскую.
Гаспадар гусей Андрэй Гурын падрыхтаваў для цырымоніі белы лімузін, чырвоны дыван і сапраўдную вясельную рэгістрацыю.
Загрузіць яшчэ