Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без мазгоў, але вучыцца — таямнічы арганізм мае 720 палоў


Блоб (Physarum polycephalum) на кары дрэва
Блоб (Physarum polycephalum) на кары дрэва

Парыскі заапарк у сераду паказаў шырокай публіцы таямнічы арганізм, які атрымаў назву «блоб» — гэта маленькая жаўтаватага колеру жывая істота. «Блоб» зьнешне падобны да грыбу, але па паводзінах нечым нагадвае жывёліну, паведамляе агенцтва Reuters.

У «блоба» няма ні рота, ні страўніка, ні вачэй, але тым ня менш ён можа знаходзіць ежу і ператраўліваць яе.

Яшчэ блага вывучаная істота мае 720 палоў (блоб размнажаецца зьліцьцём дзьвюх клетак, якія могуць быць 720 тыпаў). Ён можа рухацца без ног і крылаў, і загаіцца (прыйсьці ў першапачатковы стан) за дзьве хвіліны, калі яе разрэзаць напалову.

«Блоб — гэта жывая істота, якая належыць да адной з таямніц прыроды», — сказаў Бруно Давід, дырэктар Парыскага прыродазнаўчага музэю, якому належыць Заалягічны парк.

«Гэта нас зьдзіўляе, таму што яно ня мае мозгу, але пры гэтым здольнае вучыцца (...) і калі вы аб’яднаеце два "блобы", дык той, хто нечаму навучыўся, будзе перадаваць свае веды іншаму», — кажа Давід.

«Блоб» быў названы ў гонар аднайменнага навукова-фантастычнага фільму жахаў. У фільме, дзеяньні якога адбываюцца ў маленькім мястэчку амэрыканскага штату Пэнсільванія, іншаплянэтная форма жыцьця, названая «кропля» (па-ангельску «The Blob»), «зьядае» ўсё, што трапляецца на яе шляху.

«Мы дакладна ведаем, што гэта не расьліна, але мы сапраўды ня ведаем, ці гэта жывёліна, ці грыб», — сказаў Давід.

«Ён паводзіць сябе вельмі дзіўна для нечага, што выглядае як грыб (...) ён мае паводзіны жывёліны, ён здольны вучыцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG