Радыё Свабода пачынае пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Радыё Свабода пачынае пазнавальны цыкль падкастаў пра Эўропу ў чатырох частках. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад мэмарыялу пад Менскам пачалася аб 11-й і працягвалася паўтары гадзіны.
Камітэт уратаваньня мэмарыяла Курапаты разьмясьціў на плятформе change.org пэтыцыю «Музэй сталінскіх рэпрэсіяў, а не „кабак“!».
Надмагільныя пліты, якія знайшлі на будоўлі паміж плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай, зьвязуць да мэмарыялу на былых габрэйскіх могілках на вуліцы Сухой.
У Магілёве грамадзкасьць прыбірае гістарычную частку габрэйскіх могілак. Талаку на кладах склікала габрэйская грамада. Прыйшлі больш за сотню добраахвотнікаў.
Менаблвыканкам дазволіў правядзеньне 3 чэрвеня ў Курапатах мітынгу-рэквіему "Дзень памяці пра генацыд".
29 траўня Сяргей Абламейка прэзэнтуе ў Менску кнігу эсэ «Нечаканы Скарына».
Зьмяніць іх парадкі ня здолелі ані час, ані калектывізацыя. На расейска-мангольскай мяжы жыве народ Духа, які стагодзьдзямі не мяняе ладу жыцьця. Яны разводзяць аленяў, пакланяюцца продкам і прыродзе, шукаюць адказы на жыцьцёвыя пытаньні ў духаў. Цяпер іх засталося ўсяго каля 300 чалавек.
Зьміцер Бартосік працягвае падарожнічаць па аргасядзібах Глыбоччыны, былога «цэнтру Эўропы».
Відэа рабілася не для патэнцыйных замежных турыстаў, а ў першую чаргу для саміх беларусаў, каб зацікавіць іх «сваёй лякальнай гісторыяй».
Сярод кніг па гісторыі Беларусі мне заўсёды бракавала сур’ёзных тэкстаў, напісаных папулярнай мовай. Не навуковым стылем, а даступна, ясна і цікава. Кніга Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына» — гэта ўзор таго, як навуковец можа пісаць простай мовай пра важныя рэчы.
У ЗША памёр Алан Бін — амэрыканскі астранаўт, які пабываў на Месяцы. Яму было 87 гадоў.
24 траўня ў Кракаве завершылася міжнародная канфэрэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, удзельнікі якіх гераізуюць забойцаў беларусаў Падляшша.
У Гомлі прайшла прэзэнтацыя сайту drewa.by. Яго стваральнікі імкнуцца аднавіць драўляную архітэктуру Беларусі, хаця б у выглядзе музэю пад адкрытым небам
У Пінску прайшла навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная роду Скірмунтаў. Яна арганізаваная Польскім інстытутам у Менску, а таксама Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі Навук. Значную ўвагу ў сваіх працах навукоўцы аддалі Раману Скірмунту — аднаму з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Побач са Старым і Новым замкамі ў Горадні 24 траўня паставілі чатырохмэтровы помнік Давыду Горадзенскаму. Ініцыятарам усталяваньня помніка вайскаводу і дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ выступіла горадзенская эпархія БПЦ. Але дасьледнікі маюць сумневы што да сувязі князя з праваслаўем.
У Беластоку зьявіліся шыльды ў гонар новага патрона адной з вуліц гораду — Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі». Менавіта яго падначаленых гісторыкі абвінавачваюць у забойствах беларусаў у Патоках і Вілюках.
У выдавецтве «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску выйшла кніга пра жыцьцё і дзейнасьць галоўнага героя адроджанай у ХХ стагодзьдзі Польшчы Юзафа Пілсудзкага.
Уладкоўваючы тэрыторыю побач з Калоскай царквой, будаўнікі без дазволу на працы ў ахоўнай зоне зьнішчылі культурны пласт у месцах, дзе раней ніколі не капалі археолягі.
73 гады таму партызаны польскага падпольля спалілі вёску Патокі на Падляшшы. У пажары загінула трое дзяцей-беларусаў.
Былая прэзыдэнцкая пара ЗША — Мішэль і Барак Абамы — зарэгістравалі ўласную прадусарскую фірму Higher Ground Productions і падпісалі шматгадовы кантракт з найбуйнейшым у сьвеце стрымінгавым сэрвісам Netflix.
22 траўня ў Літве адзначаюць 70-годдзе апэрацыі «Вясна», падчас якой у 1948 годзе на працягу двух дзён савецкія рэпрэсіўныя органы дэпартавалі ў Сыбір каля 40 тысяч грамадзян. Сярод іх было нямала жанчын і дзяцей.
Віцебскі гарвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць усталяваньня помніка княгіні Вользе, якая нібыта заснавала Віцебск.
Напрыканцы тыдня вясновы спакой беларускай інтэлігенцыі, і ня толькі яе, парушыў заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Падчас новай менскай сустрэчы цікавых і ўплывовых людзей Belarus Future Unconference Зісер закрануў балючае, згадаўшы пра беларускую мову і нацыянальную ідэю.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы «Беларускі камітэт «Сябры» і тактычнай групы «Беларусь» сёньня наведалі мэмарыяльны комплекс «Быкаўнянскія магілы», дзе ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
У Кіеве адкрылі выставу «Вялікі тэрор у Беларусі».
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
3 чэрвеня сёлета спаўняецца 30 гадоў, як сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі. 3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
Ня буду сьціплым, але падазраю, што інтэрвію Рычарда Пайпса Свабодзе было адным з апошніх, якія даў гэты легендарны чалавек журналістам. Арганізаваць размову было няпроста, але яшчэ складаней пагадзіцца з тым, што ён тады сказаў.
Як у Чэхіі ў вялікай канкурэнцыі выйграць трохгадовы грант на дасьледаваньне найноўшай беларускай гісторыі? Зь якімі выклікамі сутыкаецца ў акадэмічным асяродзьдзі жанчына, якая прысьвячае сваё жыцьцё навуцы? Як прасоўваць беларускія гістарычныя дасьледаваньні па-ангельску?
У ЗША памёр Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, былы дарадца прэзыдэнтаў ЗША. Летась легендарны амэрыканскі саветоляг, даў інтэрвію Радыё Свабода.
Некалькі гадоў таму ў возера Шо, што на Глыбоччыне, забралі статус геаграфічнага “цэнтру Эўропы”. Але забраць некранутую прыгажосьць гэтых лясных мясьцінаў немагчыма. Што рыхтуюць для сваіх гасьцей гаспадары сядзіб? Чым зьбіраюцца прывабліваць гасьцей? Каго чакаюць? І ці можна ў іх адчуць Беларусь?
Сьмерць пісьменьніка і журналіста Тома Вулфа The New York Times пацьвердзіла яго агент Лін Нэсьбіт. Паводле яе слоў, незадоўга да сьмерці ён трапіў у бальніцу Нью-Ёрка з інфэкцыяй.
Выяўленыя на Замкавай гары ў Вільні парэшткі паўстанцаў Каліноўскага будуць пахаваныя на віленскіх могілках Росы. Такое рашэньне абвясьціла літоўская ўрадавая камісія.
У Ерусаліме сёньня ўрачыста адкрылі пасольства ЗША. Падчас урачыстай цырымоніі Джарэд Кушнер, адмысловы пасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе і зяць прэзыдэнта Дональда Трампа, узгадаў пра краіну сваіх продкаў — Беларусь.
12 траўня на адкрыцьці помніка Андрэю Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне, здаецца, перажываю дэжавю. Нібы перанёсься на чвэрць стагодзьдзя назад, у 1992 ці мо 1993 год, калі адкрывалі помнікі Адаму Міцкевічу ў Наваградку і Францішку Скарыну ў Лідзе (пісаў пра іх рэпартажы для ЛіМа).
Ці стала шэсьце «Несьмяротны полк» у Менску дэмаршам «рускага сьвету»? Хто прыватызуе перамогу? Беларусы — ахвяры чужой вайны ці пераможцы ў сваёй? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць гісторык Алесь Белы і намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Што адбываецца з тысячагадовым замкам? Свабода тлумачыць для тых, хто ня ў тэме.
Расейскі незалежны гісторык Марк Салонін тлумачыць прычыны катастрофы 1941 году, паведамляе, колькі савецкіх вайскоўцаў былі расстраляныя вайсковымі трыбуналамі, і заяўляе, што тое, што «СССР рыхтаваўся напасьці на Нямеччыну ў ліпені 1941 году».
Месяц таму Міністэрства культуры Беларусі адмовіла Таварыству беларускай мовы ва ўшанаваньні Барыса Кіта на дзяржаўным узроўні. Тым часам у Баранавічах пачалі збор подпісаў за наданьне тамтэйшаму ўнівэрсытэту імя Барыса Кіта.
Кіраўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і ягоны намесьнік Васіль Сегень адзначылі Дзень Перамогі ў Беластоку з «георгіеўскімі» стужкамі. Беларускія дыпляматы адмовіліся іх начапіць.
Ягоны бацька-франтавік на парады не хадзіў, сьвяткаваў 9 траўня дома зь сябрамі. «Бяз помпы. Неяк так, па-людзку».
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на сьвяткаваньнях Дня перамогі зноў надзеў форму супрацоўніка НКВД.
Адзінае афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў у 1930-я гады — урочышча Кабыляцкая гара пад Воршай. Але сваякі рэпрэсаваных сьцьвярджаюць, што ім вядомыя і іншыя месцы загубы бязьвінных грамадзян, арыштаваных і кінутых у аршанскія турмы. У гэтых мясьцінах родныя прапануюць паставіць памятныя знакі. Пра гэта яны пішуць у лістах у райвыканкам.
Хто была ў беларускай гісторыі асоба, якая зрабіла найвялікшы ўнёсак у станаўленьне дзяржаўнасьці і якую сёньня можна назваць сымбалем беларускай дзяржаўнасьці? Такое пытаньне Свабода задала прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі.
Загрузіць яшчэ