Ад сёньняшняга дня сталую выставу ў Музэі польскіх габрэяў у Варшаве POLIN можна наведаць з аўдыёгідам на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца на профілі Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Савет міністраў Беларусі рашэньнем ад 7 сьнежня павялічыў аклады пэдагагічным супрацоўнікам зь ліку прафэсарска-выкладчыцкага складу.
Цягам трох дзён Свабода спрабавала атрымаць афіцыйны камэнтар Міністэрства аховы здароўя наконт таго, што клясныя кіраўнікі цяпер адказныя за здачу школьнікамі аналізаў на наяўнасьць глістоў. Урэшце ў сераду адказ атрымалі: «Інфармацыя, разьмешчаная на некаторых сайтах у сетцы інтэрнэт, не адпавядае рэчаіснасьці». Свабода разьбіралася ў сытуацыі.
Новым старшынём сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) абраны прафэсар Алег Брэскі. Цяпер праводзіцца конкурс на пасаду рэктара, чакаецца, што ў сьнежні агульны сход сузаснавальнікаў ЭГУ прыме канчатковае рашэньне па кандыдатуры.
Міністэрства адукацыі пацьвердзіла, што дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў пакінуў пасаду, якую займаў з 2002 году.
Ганна Іванэ атрымала ўзнагароду за «асабісты ўнёсак у прапаганду і разьвіцьцё адукацыі на беларускай мове, захаваньне культурнай спадчыны беларускага народу».
У Менску распачалася двухдзённая канфэрэнцыя «Нацыянальны ўнівэрсытэт у XXI стагодзьдзі: місія і выклікі». Форум арганізаваны Таварыствам беларускай мовы і аргкамітэтам унівэрсытэту «Альбарутэнія».
Большая частка грошай будзе «здабытая» праз падвышэньне падаткаў на продаж.
У Міністэрстве адукацыі распавялі пра магчымыя зьмены, зь якімі сутыкнуцца абітурыенты ў 2018 годзе.
Віцэ-міністар нацыянальнай абароны Польшчы Міхал Дворчык прадставіў у Сэйме галоўныя палажэньні праграмы вайсковай падрыхтоўкі студэнтаў ВНУ на добраахвотнай аснове пад назвай «Акадэмічны легіён» (Legia Akademicka).
На 29 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў былі заплянаваныя слуханьні «Нацыянальная сыстэма адукацыі: стан і шляхі ўдасканаленьня». Але новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі ў Палату прадстаўнікоў не паступіла, сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка. Таму шырока анансаваныя парлямэнцкія слуханьні перанесеныя. Міністар адукацыі Ігар Карпенка цяпер у адпачынку.
З 1 сьнежня 2017 году ў Беларусі павышаюцца грашовыя нормы выдаткаў на харчаваньне ва ўстановах адукацыі.
25-26 лістапада ў Менску пройдзе навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная неабходнасьці арганізацыі ў Беларусі першага нацыянальнага ўнівэрсытэту.
У Беларусі зьмяніліся правілы атрыманьня вышэйшай адукацыі другой ступені.
У Дзень студэнтаў Свабода прыгадвае студэнцкія арганізацыі, якія паўплывалі на лёс краіны і сьвету. Адны падрыхтавалі літаратараў і навукоўцаў усясьветнага значэньня, другія — беларускае нацыянальнае пытаньне, у трэцім сьпелі рэвалюцыянэры і вайскоўцы.
17 лістапада 2017 году Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт адзначае сваё 25-годзьдзе. Свабода сабрала 13 фактаў пра беларускі ўнівэрсытэт у выгнаньні.
Бацька дзьвюх дзяўчынак са Слоніму напісаў ліст у Мінадукацыі з пытаньнем: як ягоныя дочкі могуць скарыстацца канстытуцыйным правам — навучацца па-беларуску? Адказ атрымаў з упраўленьня адукацыі Горадзенскага аблвыканкаму.
Студэнт 4-га курсу МДЛУ Мікіта Калачык трапіў у навіны прыканцы зімы, калі яго аштрафавалі за ўдзел у «маршы недармаедаў». У верасьні яго адлічылі з унівэрсытэту. Мікіта палічыў адлічэньне палітычна матываваным і зьвярнуўся ў суд.
Нечаканая ініцыятыва Мінадукацыі ўраўнаваць школы і гімназіі ўзбурыла грамадзтва. Сваё крытычнае меркаваньне пра будучую рэформу выказала намесьніца старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ірына Рынейская.
У Ірпенскай спэцыялізаванай агульнаадукацыйнай школе з вывучэньнем замежных моваў беларускую вывучаюць ужо 12 гадоў. Пакуль — факультатыўна, але з часам плянуюць вывучаць зь першае клясы.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт увайшоў у амэрыканскі рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету Best Global Universities. Гэта адзіная беларуская ВНУ ў сьпісе.
Ці можна быць дыктатарам у сям’і і наракаць на тое, што жывеш пры дыктатуры?
10 цытат дэпутата Ігара Марзалюка з выступу на Кастрычніцкім эканамічным форуме
Арганізацыю харчаваньня ў менскіх школах возьмуць пад відэакантроль, паведаміў 2 лістапада на пасяджэньні Менгарвыканкаму начальнік Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Андрэй Дамарацкі, перадае БелТА.
Амаль палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведваньня мерапрыемстваў, не зьвязаных з вучобай, амаль траціна — што сутыкаецца зь несправядлівасьцю адзнакаў і заніжэньнем адзнакаў за афармленьне, а ня сутнасьць работы.
Беларускую літаратуру палічылі вельмі цікавай 20,5%, нецікавай 24,9%. Расейскую, адпаведна, 38,5% цікавай і 9,8% нецікавай.
31 кастрычніка ў Менску агенцтва «Тваё заўтра» зладзіла круглы стол «Як эфэктыўна выкарыстоўваць патэнцыял беларусаў, якія атрымалі замежную адукацыю, для разьвіцьця рэгіёну?»
Урад Літоўскай Рэспублікі 31 кастрычніка прыняў рашэньне аб перадачы Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту (ЭГУ) будынка былога Аўгустынскага кляштару.
Санэпідэмслужба Менскай вобласьці з 4 верасьня па 16 кастрычніка праводзіла пазаплянавыя апэратыўныя праверкі ўстановаў адукацыі па арганізацыі харчаваньня дзяцей.
«Сыстэма адукацыі павінна быць роўнадаступнай, без фармаваньня нейкай элітарнасьці, а адбор таленавітых дзяцей не павінен ператварацца ў спаборніцтва кашалькоў бацькоў, што хтосьці можа наняць рэпэтытараў, а хтосьці не, у нейкі бізнэс».
Пісьменьнік Андрэй Лазуткін атрымаў працу ў Міністэрстве адукацыі Беларусі. На сайце Камуністычнай партыі Беларусі ён пазначаны як адказны сакратар.
Міністэрства адукацыі Беларусі пастанавіла скасаваць іспыты пасьля 4-й клясы для паступленьня ў гімназіі. Цяпер гэта павінны аформіць на заканадаўчым узроўні.
Пакуль у Беларусі толькі плянуюць прыраўняць гімназіі да школаў, у суседняй Польшчы іх сёлета цалкам ліквідавалі.
У 2016 годзе беларусам выдалі больш за 600 візаў для навучаньня ў Вялікай Брытаніі, паведаміла кіраўнік брытанскай амбасады ў Беларусі Фіёна Гіб у інтэрвію БелаПАН.
Украіна і Вугоршчына дамовіліся ў пытаньні вывучэньня вугорскай мовы ў рамках дзеяньня новага ўкраінскага закону аб адукацыі, які выклікаў шмат спрэчак і пярэчаньняў у краінах Усходняй Эўропы і ў Расеі.
Ва Ўкраіне пачалі вывучаць беларускую мову задоўга да адпаведнай прэзыдэнцкай дамоўленасьці.
Віцэ-прэмʼер Васіль Жарко падчас нарады ў Міністэрстве адукацыі выказаўся за скасаваньне ўступных іспытаў у 5-я клясы гімназій.
Якая яна - беларуская школа? Якой мы хочам яе бачыць? Што мы зрабілі, каб яна была іншай? Надышоў час спытаць у адукацыі, чаму яна такая, як ёсьць. І што зрабілі мы, каб яна стала іншай? Задаем гэтыя пытаньні і абмяркоўваем разам з экспэрткай у разьвіцьці бізнэсу і маці гімназіста Крысьцінай Вітушкай у новай аўтарскай рубрыцы «Школа».
Беларуская кляса ў 34-й магілёўскай школе папоўнілася яшчэ адной вучаніцай. Цяпер у ёй чатыры дзяўчынкі. Да кампаніі другаклясьніц Тацяны Турандзінай, Эвеліны Самойленкі, Улады Грыцавай далучылася Соф’я Абуховіч.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пэдагагічных работнікаў з прафэсійным сьвятам — Днём настаўніка, які ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.
«Беларусь, напэўна, апошняя краіна з бліжэйшых постсавецкіх краінаў, дзе няма выбару праграмаў увогуле», – з нагоды Дня настаўніка гутарым з пісьменьніцай і маці школьніцы Яўгеніяй Пастарнак.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, сыстэма адукацыі хутка зьмяняецца праз імгненнае разьвіцьцё сучасных тэхналёгій. Нязьменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт настаўніка.
У бабруйскай школе № 17 зьявілася беларуская кляса з адным вучнем. Беларускамоўнага навучаньня дамогся для сына Сьцяпана Хадарэнкі ягоны тата Глеб. Паводле Хадарэнкі-старэйшага, у клясе створаныя належныя ўмовы для вучобы. Ёсьць, аднак, праблемы з мэтадычнымі дапаможнікамі ў настаўніцы.
Выкладчыкі ГДУ, прафэсары даволі нэгатыўна ацэньвалі сытуацыю ў іх ВНУ, сьцьвярджае Краўцэвіч. Казулін жа згадвае, што ў БДУ дагэтуль не выпадае казаць пра акадэмічныя свабоды і студэнцкае самакіраваньне.
«Студэнты — вальнадумцы. Мы самі такімі былі. Ня ведаю, як вы, а я дык дакладна. Таму ня трэба ў іх гэтую жылку і струнку душыць. Але іх трэба выхоўваць патрыётамі нашай краіны»
Менскія ўлады зарэгістравалі юрыдычны адрас будучага беларускамоўнага ўнівэрсытэту «Альбарутэнія». Офіс разьмяшчаецца ў Партызанскім раёне сталіцы на вуліцы Шчарбакова, 32. Днямі туды пачнуць завозіць мэблю і павесяць адпаведную шыльду.
Прынамсі, ва ўпраўленьне адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёну Менску раней заяваў ад бацькоў уладкаваць дзетак да трох гадоў у ясельную беларускамоўную групу не паступала. Але калі дзіцяці спаўняецца тры гады, упраўленьні і ўстановы адукацыі абавязаныя пры жаданьні бацькоў уладкаваць дзіця ў беларускамоўную групу, патлумачылі Свабодзе чыноўнікі.
Міністэрства адукацыі плянуе дазволіць беларускім дзіцячым садкам адкрываць платныя групы, перадае БЕЛТА заяву прадстаўніцы Мінадукацыі Альбіны Давыдовіч. Цяпер у дзіцячых садках бяруць плату за харчаваньне і ўдзел у дадатковых гуртках, але не за само перабываньне дзяцей у іх.
18 верасьня амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды правёў першую лекцыю для студэнтаў Цяньцзіньскага ўнівэрсытэту замежных моў, якія навучаюцца па спэцыяльнасьці «Беларуская мова».
Загрузіць яшчэ