Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія слуханьні аб праблемах адукацыі перанесеныя на няпэўны тэрмін


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 29 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў былі заплянаваныя слуханьні «Нацыянальная сыстэма адукацыі: стан і шляхі ўдасканаленьня». Але новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі ў Палату прадстаўнікоў не паступіла, сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка. Таму шырока анансаваныя парлямэнцкія слуханьні перанесеныя. Міністар адукацыі Ігар Карпенка цяпер у адпачынку.

Намесьніца старшыні сталай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім пацьвердзіла Свабодзе, што апошняй вэрсіі Кодэксу аб адукацыі дэпутаты ня бачылі:

Алена Анісім
Алена Анісім

«Дакумэнт сурʼёзны. Было зладжана грамадзкае абмеркаваньне Кодэксу аб адукацыі. Мы ня ведаем, якія прапановы былі ўлічаныя, якія — не. Перад пачаткам навучальнага году было зроблена шмат заяваў па рэфармаваньні сыстэмы адукацыі. Ці адлюстраваныя яны ў новай рэдакцыі Кодэксу аб адукацыі, і наагул ці дапрацаваны дакумэнт — невядома. Мы зь Міністэрства адукацыі яго не атрымалі. Зноў абмяркоўваць агульную канцэпцыю, агульныя падыходы няма сэнсу. Таму сёньня перад пачаткам пленарнага паседжаньня на Радзе Палаты прадстаўнікоў спадар Андрэйчанка абвясьціў, што парлямэнцкія слуханьні пераносяцца».

У прэсавай службе Міністэрства адукацыі Свабодзе сказалі, што не валодаюць інфармацыяй, на якой цяпер стадыі праца над новай рэдакцыяй Кодэксу аб адукацыі. Міністар адукацыі Ігар Карпенка ў адпачынку.

«Наш міністар адукацыі фанацее ад фінскага досьведу». 10 цытат дэпутата Марзалюка з Кастрычніцкага форуму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG