Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ЭГУ.
Аўгустынскі кляштар — будучы корпус унівэрсытэту — месьціцца ў віленскім Старым горадзе, які знаходзіцца ў сьпісе аб’ектаў Усясьветнай спадчыны UNESCO. Першым захадам, які адбудзецца ўжо 17 лістапада ў новым навучальным корпусе, будзе ўрачыстая цырымонія, прысьвечаная 25-годзьдзю ЭГУ.
Былы кляштар Аўгустынскага ордэну быў збудаваны ў канцы XVIII стагодзьдзя. Пабудову плошчай больш за 2700 кв. м. вылучаюць арыгінальныя элемэнты інтэр’еру, у тым ліку фрэскі і брукаваная падлога.