Краіны «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць прапанову ЗША перадаць актывы расейскага Цэнтральнага банку Ўкраіне ў якасьці «контразахаду», які «падштурхне Расею спыніць агрэсію».
Амэрыканскае выданьне Bloomberg са спасылкай на дакумэнты «Росатома» расказала, што пуск другога энэргаблёку Беларускай АЭС адклалі з прычыны праблем, якія маглі прывесьці да аварыі. Абмеркавалі зь фізыкам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім, што гэта маглі быць за праблемы.
У Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі (БНБК) узьніклі праблемы з загрузкай магутнасьцяў і збытам прадукцыі. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на спэцыяльнай нарадзе аб працы БНБК.
Амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва Bloomberg расказвае пра небясьпеку Беларускай АЭС.
Эўрапейскі суд прыняў рашэньне адхіліць пазоў тэрміналу навалачных грузаў у літоўскай Клайпедзе (Biriu kroviniu terminalas, BKT) супраць Рады ЭЗ, які часткова належыць «Беларуськалію», гаворыцца ў рашэньні суду ад 6 сьнежня.
Расея цягам паўгода (з 1 студзеня да 30 чэрвеня 2024 году) зможа ўвозіць яйкі бяз мыта.
Беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы завабліваюць ІТ-спэцыялістаў заробкамі да 4000 рублёў. Спыталі спэцыялістаў, ці пойдуць яны туды.
Дзявятая сустрэча краін Канвэнцыі аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце (Espoo) завяршылася ў Жэнэве сустрэчай прадстаўнікоў на высокім узроўні. На ёй, як інфармуе reform. by, было прынятае паўторнае рашэньне па БелАЭС.
Урад Ірану прыняў рашэньне скасаваць візавы рэжым для грамадзянаў 32 краінаў, сярод якіх і Беларусь.
Агулам 37 дзяржаваў маюць непагашаную запазычанасьць перад расейскімі крэдыторамі. Найбольшую зь іх мае Беларусь.
Празь нястачу кадраў растуць цэны і зьніжаецца вытворчасьць. Расказваем, на што ўплывае кадравы дэфіцыт.
У санкцыйным сьпісе Японіі застаюцца 27 беларускіх арганізацый.
Эўразійскі банк разьвіцьця прадставіў прагноз для эканомік дзяржаў – сяброў ЭАЭС. Паводле яго ацэнак, тэмпы росту беларускай эканомікі налета паменшацца з 4 да 2% за год.
За 9 месяцаў 2023 году Беларусь закупіла ў ЭЗ толькі транспартных сродкаў і запчастак для іх на 2 мільярды эўра.
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лістападзе 2023 году вырасьлі на 8,5% за год.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук аналізуе эканамічныя вынікі 2023 году, адказвае на пытаньне, ці ўдалося Менску знайсьці новыя рынкі, і выкладае розныя сцэнары эканамічнага прагнозу на 2024 год.
На трактарным амаль 2600 вакансій, БелАЗ шукае 350 супрацоўнікаў. Што з прамысловымі гігантамі?
Крыніца скачка інфляцыі ў лістападзе — звычайная гародніна.
У зборніку Белстату «Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь» цяпер 322 старонкі. У 2012 годзе іх было 715. Паглядзелі, што за гэты час прыбралі з галоўнага статыстычнага выданьня краіны.
Расея і Беларусь распрацоўваюць праект будаўніцтва чыгуначнай магістралі высокай хуткасьці Масква — Менск. Пра гэта паведаміла ТАСС з спасылкай на намесьніка генэральнага дырэктара ААТ «Расейскія чыгункі» (РЖД) Алега Тоні.
Пра рост цэнаў за апошнія 12 месяцаў паведамляе Белстат.
Блякада руху грузавога транспарту працягвалася больш за месяц.
У Расеі зьявіліся чэргі па яйкі, а ў Беларусі іх асартымэнт зьменшыўся, некаторыя катэгорыі падаражэлі да 9 працэнтаў.
Усё праз тое, што вялікая колькасьць какава-бабоў і зерняў кавы зьбіраюцца з дапамогай дзіцячай працы.
У кампаніі Southwind Airlines абяцаюць, што рэйс Менск — Стамбул будзе доўжыцца 3 гадзіны 10 хвілін.
У канцы 2010-х гадоў сярэдняя стыпэндыя ў Беларусі дасягала памеру 12% ад сярэдняга заробку па краіне. Цяпер толькі 6%.
Паводле зьвестак кітайскай статыстыкі, у студзені–кастрычніку 2023 году імпарт у Кітай калійных угнаеньняў склаў 3,97 млрд даляраў.
У лістападзе сябры Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) рэалізавалі 2689 легкавых і 368 лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў, гэта рэкордны штомесячны паказьнік продажаў сёлета.
Чыноўнікі кажуць, што падаражаньне зьвязанае з ростам заробкаў і камунальных платаў. Правяраем, ці гэта так.
Рэзэрвовы фонд Лукашэнкі павялічыўся амаль да 1 мільярда рублёў.
З студзеня 2024 году мінімальны заробак (МЗ) павялічыцца да 626 рублёў (197,8 даляра ЗША паводле афіцыйнага курсу на 4 сьнежня).
Траціна ўсіх эканамічных злачынстваў у Беларусі выяўлена ў сельскай гаспадарцы, а сярод іх кожнае трэцяе злачынства зьвязанае з карупцыяй.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Ці мае Беларусь важнае палітычнае і эканамічнае значэньне для Кітаю? І ці можа Кітай у нейкай ступені ўраўнаважыць уплыў Расеі ў Беларусі?
Міліцыя пачала правяраць дзейнасьць таксістаў у горадзе. Раней праверкі перавозьнікаў пачаліся ў іншых гарадах, пасьля заяў Лукашэнкі.
У Беларусі ўсё меней працоўных пазыцый. Пра гэта гавораць лічбы.
Сярэдні заробак жыхароў Беларусі ў 2023 годзе зьяўляецца адным з самых нізкіх сярод краінаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, сьведчаць зьвесткі, апублікаваныя Эўразійскай эканамічнай камісіяй.
Курс замежнай валюты працягвае свой імклівы рост у Беларусі. Яна заняла 2-е месца сярод краін былога Савецкага Саюзу.
Ужо 2 тысячы фур стаяць у чарзе, якая працягвае расьці.
З новага месяца будуць зьмяняцца некаторыя цэны, умовы і іншае. Свабода паглядзела, што зьменіцца ў новым месяцы для беларусаў.
У Беларусі па-за рысай беднасьці знаходзіцца 3,5% насельніцтва, сьведчыць афіцыйная статыстыка.
Асабліва непрыемная статыстка для грамадзян, якія стаяць на чарзе па дзяржаўную дапамогу ў крэдытаваньні будаўніцтва жыльля.
Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях падаткаабкладаньня» ў другім чытаньні, паведамляе яе прэс-служба.
Увядзеньне сыстэмы аналізу цэнаў на спажывецкія тавары не зьяўляецца чарговым цьвёрдым рэгуляваньнем іх. Такую заяву прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі падае БелТА.
Менскія гаспадыні расказалі Свабодзе пра рэзкі рост цэнаў на мяса, асабліва на самыя папулярныя гатункі сьвініны і кураціны.
Супольнасьць «Зялёная Беларусь» падлічыла выдаткі на Астравецкую АЭС. Атрымаліся іншыя лічбы, чым сьцьвярджаюць улады.
Паводле афіцыйных СМІ, гэта робіцца дзеля дасягненьня «сацыяльнай справядлівасьці».
З заявай выступіў міністар транспарту Расеі Віталь Савельеў.
Віцебскі гарвыканкам апублікаваў плян узьвядзеньня тронца на плошчы 1000-годзьдзя Віцебска. Як гаворыцца ў апісаньні праекту, яго мэта «заключаецца ў павышэньні патрыятычнага выхаваньня ў насельніцтва і павелічэньні значнасьці дзяржаўных сымбаляў».
Амаль усе прафэсіі ў ЗША, ад кіроўцы грузавіка да выхавацеля дзяцей і распрацоўніка праграмнага забесьпячэньня, уключаюць працоўныя дзеяньні, якія могуць быць выкананыя ці, прынамсі, дапоўненыя генэратыўным штучным інтэлектам, піша Голас Амэрыкі.
Загрузіць яшчэ