Як паведамляецца ў публікацыі дзяржаўнага выданьня «Беларусь сегодня», гэта грамадзяне «геаграфічна блізкіх для нас дзяржаў і краін далёкай дугі».
«Жыцьцём у вашай гасьціннай краіне задаволены. На заводзе прынялі цёпла, розьніцы ў мэнталітэце не адчуў. А вось плацяць значна больш, чым у Туркмэністане: сярэдні заробак у маім горадзе эквівалентны 600 беларускім рублям, тады як у Беларусі магу атрымаць прыкладна ўтрая больш. Гэта матывуе ўсё рабіць сумленна», — працытавала выданьне грамадзяніна Туркмэністана Мергена Рэджэпава, які працуе сьлесарам мэханазборачных работ.
На зборцы трактараў працуе таксама грамадзянін Конга Жазюэ Кімбэмбэ. Ён вучыўся ў Беларусі і вырашыў застацца, бо з працай на радзіме вельмі складана. Ён паведаміў, што ягоная маці паехала на заробкі ў Канаду, а старэйшыя брат і сястра ўсё ж змаглі працаўладкавацца ў родным горадзе.
На МТЗ таксама працуюць грамадзяне Ўкраіны.
Колькі вакансіяў на заводзе
На афіцыйным сайце прадпрыемства не ўдакладняюць колькасьці вакансіяў. Як вынікае з апублікаваных прапановаў, прадпрыемству патрэбныя супрацоўнікі 22 рабочых спэцыяльнасьцяў, у тым ліку токары, фрэзавальнікі, апэратары і наладнікі станкоў, сьлесары, кантралёры і гэтак далей.
Апроч таго, шукаюць спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку на кіроўныя пасады — 61 у пераліку вакансій. Сярод іх — намесьнік начальніка ўпраўленьня ў будаўніцтве і рэканструкцыі, майстры ўчасткаў, начальнікі бюро, інжынэры-канструктары, бухгальтар, энэргетыкі, бізнэс-аналітыкі і эканамісты.
У 2021 годзе на МТЗ працавалі каля 15 400 чалавек. У 2023 годзе журналісты-расьсьледнікі высьветлілі, што цяпер завод патрабуе каля 13% ад гэтай колькасьці супрацоўнікаў.
Форум