Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі кадравы дэфіцыт зноў вырас — у эканоміцы амаль чвэрць мільёна вакансіяў


Дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе. Ілюстрацыйнае фота
Дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі надалей расьце дэфіцыт кадраў.

Як паведаміла выданьне «Люстэрка», 6 ліпеня ў агульнанацыянальным банку вакансіяў было 215 469 прапановаў.

У красавіку арганізацыі Беларусі шукалі 200 691 працаўніка.

Найбольш працаўнікоў патрабуюць у Менску — 59 905. У Менскай вобласьці — амаль 35,3 тысячы вакансіяў, у Берасьцейскай — 26,9 тысячы, у Віцебскай — 22,8 тысячы.

Сёлета ў студзені Аляксандар Лукашэнка заяўляў аб неабходнасьці больш актыўна залучаць у рынак працы тых, хто не працуе. Асабліва ён зьвяртаў увагу на Менск, а ў лістападзе 2024-га казаў, што ў Беларусі не павінна быць «бамжоў і дармаедаў».

У красавіку Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч працаўнікоў з Пакістану, каб выправіць сытуацыю на рынку працы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG