У Беларусі з 1 студзеня 2026 году страцяць юрыдычную моц 2 473 пастановы, якія ў розныя часы прымаў аналягічны цяперашняму ўраду орган, пачынаючы з Савету народных камісараў Беларускай ССР.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале пастанове, найстарэйшыя сярод такіх пастаноў — рашэньні, ухваленыя ў 1928 годзе («Аб рэарганізацыі Інстытуту беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук»), у 1939 («Аб арганізацыі музэю ў Магілёве, у доме, дзе жыў і працаваў т. Арджанікідзэ ў 1919 годзе»), у 1944 («Аб арганізацыі Беларускага моладзевага тэатру») і ў 1945 («Аб адкрыцьці пэдагагічных вучэльняў у Каленкавічах Палескай вобласьці, Ганцавічах Пінскай вобласьці і Пружанах Берасьцейскай вобласьці», а таксама «Аб адкрыцьці тэхнікуму фізычнай культуры ў Гомлі».
Сярод скасаваных пастановаў таксама рашэньні, што ўхвальвалі ў 1950–1991 гады, а таксама ўжо ў незалежнай Беларусі, пачынаючы з 1991 году і заканчваючы 2024-м.
Форум