Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб прадпрымальніцкай дзейнасьці, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.
Раней суседнія Беларусі краіны ЭЗ неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян не наведваць гэтую краіну дзеля бясьпекі з прычыны бягучага палітычнага становішча.
Міністэрства надзвычайных сытуацый выканала плян ва ўзбраеньні асабовага складу, яго аснашчэньні «неабходнымі сіламі і сродкамі», заявіў у этэры тэлеканалу СТВ 21 красавіка кіраўнік МНС.
Беларусь заняла 2-е месца ў Эўразійскім эканамічным саюзе па росьце цэн у студзені — сакавіку 2024 год, сьведчыць аналіз даных Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Беларусь прапануе РФ зрабіць «сем сумесных крокаў» для паляпшэньня супрацоўніцтва ў турыстычнай сфэры.
Камітэт Сейму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы і абароне (КНБА) ухваліў 17 красавіка «кампрамісную прапанову» па абмежаваньні колькасьці паездак беларусаў з ДНЖ на радзіму.
Каля тысячы пераможцаў унівэрсытэцкіх алімпіядаў рэкамэндаваныя для паступленьня без іспытаў на «запатрабаваныя эканомікай спэцыяльнасьці» ў 21 рэгіянальную ВНУ.
Аб «паэтапным вызваленьні» вайсковаабавязаных, прызваных для праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл, паведаміла 17 красавіка Міністэрства абароны Беларусі.
Беларускае замежнапалітычнае ведамства візыту намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова ў КНДР не анансавала.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2024 году павялічыцца на 2,4%, гаворыцца ў вясновым прагнозе Міжнароднага валютнага фонду.
У 2023 годзе Беларусь наведалі 5,8 млн замежных турыстаў, больш за 5 млн зь іх (86,2%) — грамадзяне Расеі. Такія даныя са спасылкай на інфармацыю Белстату прывёў 16 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык.
Прамысловая вытворчасьць у студзені — сакавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала 49,2 млрд рублёў (6,5% да першага квартала 2023-га), піша Позірк з спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.
Адвакаты ў Беларусі пасьля 20202 году трапілі пад рэпрэсіі і абмежаваньне самастойнасьці.
Апэратыўнікамі ГУБЭЗ МУС і УБЭЗ УУС Горадзенскай вобласьці «выяўленыя факты сыстэмнай дзелавой карупцыі дваіх кіраўнікоў аграпрадпрыемстваў», паведаміла 15 красавіка МУС, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Чацьвёра малалетніх дзяцей загінулі на пажары вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна (Берасьцейская вобласьць), паведамляе тэлеграм-канал камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкаму.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская «рашуча асудзіла» паветраны ўдар Ірана па Ізраілю.
Іран выпусьціў па Ізраілі больш за 300 снарадаў, у тым ліку 170 дронаў, 30 крылатых ракет і 120 балістычных ракет, заявіў прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары. Паводле яго слоў, 99 працэнтаў зь іх былі перахоплены сродкамі СПА.
Яны праходзілі ў рамках праверкі баявой гатоўнасьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Грамадзкая актывістка зь Віцебску Крысьціна Мірсалімава пакінула Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.
Загрузіць яшчэ