Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тыдзень Беларусь бязь візаў наведалі звыш 3,5 тысячы жыхароў суседніх краін ЭЗ, — Дзяржаўны памежны камітэт


Чэргі на літоўска-беларуская мяжы. Архіўнае фота
Чэргі на літоўска-беларуская мяжы. Архіўнае фота

Раней суседнія Беларусі краіны ЭЗ неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян не наведваць гэтую краіну дзеля бясьпекі з прычыны бягучага палітычнага становішча.

З 16 па 22 красавіка Беларусь бязь візаў наведалі 3598 жыхароў суседніх краін Эўразьвязу (тыднем раней — 3517), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.

За гэты пэрыяд у краіну прыбылі 1314 грамадзян Літвы (1301), 970 грамадзян і 289 неграмадзян Латвіі (996 і 297 адпаведна), 1025 грамадзян Польшчы (923).

З пачатку году бязьвізам скарысталіся 69 763 жыхары гэтых краін: 34 474 грамадзяніны Літвы, 16 638 грамадзян і 4366 неграмадзян Латвіі, а таксама 14 285 грамадзян Польшчы.

Агулам ад пачатку дзеяньня бязьвізавага рэжыму ў Беларусь зьезьдзілі 870 369 іншаземцаў: 529 685 грамадзян Літвы, 201 439 грамадзян і 60 481 неграмадзянін Латвіі, а таксама 78 764 грамадзяніны Польшчы.

  • «Бязьвіз» дзейнічае з 15 красавіка 2022 году для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж году — для жыхароў Польшчы. Аляксандар Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз — да канца 2024 году.
  • Улады суседніх Беларусі краін ЭЗ неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць гэтую краіну зь меркаваньняў бясьпекі.
  • Нядаўна Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы апублікаваў чарговы даклад аб сачэньні беларускімі спэслужбамі за літоўскімі дыпляматамі ў Менску для вэрбаваньня. У дакумэнце паведамлялася сярод іншага, што цягам 2023 году беларуская выведка інтэнсіўна выкарыстоўвала допыты на мяжы грамадзян Літвы, якія накіроўваліся ў Беларусь.
  • 18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку — Лоша) і Цверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).
  • Пасьля вынясеньня палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў зьняволеньня) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).
  • 19 верасьня 2023 года праз узрослую плынь нерэгулярных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG