Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозаўскім раёне ў пажары загінулі чацьвёра малалетніх дзяцей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чацьвёра малалетніх дзяцей загінулі на пажары вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна (Берасьцейская вобласьць), паведамляе тэлеграм-канал камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкаму.

Узгараньне адбылося 14 красавіка днём у жылым доме, дзе пражывала шматдзетная сям’я.

Адзначаецца, што ўсяго ў сям’і выхоўвалася пяцёра дзяцей 2018–2024 гадоў нараджэньня, да прыбыцьця на месца пажару супрацоўнікаў МНС «дом самастойна пакінула дзяўчынка 2020 г. н.»..

Паведамляецца, што маці дзяцей шпіталізаваная з апёкамі.

Сьледчы камітэт пацьвердзіў гібель дзяцей, удакладніўшы, што яны былі ва ўзросьце ад 2 месяцаў да 6 гадоў.

На месцы здарэньня працуе сьледчая група, паведаміла ведамства.

«Папярэдне ўстаноўлена, што шматдзетная сям’я па месцы жыхарства характарызуецца станоўча», — гаворыцца ў рэлізе ведамства.

Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 304 КК («Парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека»).

«Усе абставіны, а таксама прычыны і ўмовы, якія спрыялі трагедыі, будуць вызначаныя падчас сьледзтва», — заявілі ў СК.

Паводле зьвестак МНС на раніцу 14 красавіка, з пачатку года агонь забраў 195 жыцьцяў (на 16,1% больш, чым за той жа пэрыяд 2023-га).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG