Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакату не дазволілі сустрэцца з палітзьняволенай Шарэндай-Панасюк


Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе. Суд Маскоўскага раёна Берасьця, 2021
Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе. Суд Маскоўскага раёна Берасьця, 2021

Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.

Адвакату Паліны Шарэнды-Панасюк 15 красавіка не дазволілі сустрэцца з падабароннай, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда.

22 сакавіка стала вядома, што Шарэнда-Панасюк зьвярнулася з прашэньнем аб памілаваньні да Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым яна паведаміла ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1».

«Якую б лухту сёньня не паказвалі лукашысцкія памыйніцы, трэба разумець, што Паліна ратуе сваё жыцьцё. І верыць лукашысцкім памыйніцам нельга», — пракамэнтаваў анонс на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе муж.

У чэрвені 2021 году суд Маскоўскага раёна Берасьця прыгаварыў Шарэнду-Панасюк да двух гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («Гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («Абраза прэзыдэнта») Крымінальнага кодэксу.

У красавіку 2022 году палізьняволеную асудзілі яшчэ на 1 год зьняволеньня паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»), у кастрычніку 2023-га — яшчэ на 1 год па тым жа артыкуле.

21 сакавіка стала вядома, што Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы такі выпадак у справах супраць Беларусі.
Раней Андрэй, які знаходзіцца зь дзецьмі на эміграцыі, паведамляў, што Паліна Шарэнда-Панасюк «мінімум 32 разы зьмяшчалася ў нечалавечыя ўмовы» штрафнога ізалятара і карцара, а яшчэ «каля 150 дзён» правяла ў памяшканьні камэрнага тыпу».

Жанчына адбывае пакараньне ў калёніі № 24 у Зарэччы (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG