Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol эвакуаваў Крысьціну Мірсалімаву — сястру віцебскай актывісткі «русского мира»


Крысьціна Мірсалімава
Крысьціна Мірсалімава

Грамадзкая актывістка зь Віцебску Крысьціна Мірсалімава пакінула Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.

«Чатыры гады надзеі і супраціву — актывістка была ў Беларусі да апошняга: пратэставала, валянтэрыла, прынцыпова перайшла на беларускую мову. Была актыўнай, нягледзячы на пагрозы. Але ў апошні час рызыкі сталі максымальнымі, і дзяўчына была эвакуаваная BySol», — напісаў праваабаронца.

Стрыжак адзначае, што Мірсалімава — родная сястра Эльвіры Мірсалімавай, якая стала «па іншы бок барыкад і цяпер бароніць „русский мир“ у Беларусі».

«Гэтае жыцьцё і нашая праца значна цікавейшая за кіно», — падсумаваў Стрыжак.

Эльвіра Мірсалімава — адна з самых вядомых у Беларусі прарасейскіх актывістак. На сваіх старонках у сацсетках падтрымлівае расейскую агрэсію ва Ўкраіне, выступае фактычна за далучэньне Беларусі да РФ, выказвае сымпатыі да СССР і Ёсіфа Сталіна.

У камэнтары «Позірку» 1 красавіка Стрыжак адзначыў, што ў 2024 годзе павялічылася колькасьць збораў сродкаў для людзей, эвакуаваных зь Беларусі.

«Служба эвакуацыі пачала працаваць з большай колькасьцю кейсаў, хоць іх ніколі не было мала, — канстатаваў сузаснавальнік фонду. — Улічваючы, што на пачатку году прайшла вялікая аблава на сваякоў [палітвязьняў], гэта прывяло да росту выпадкаў, калі выяжджаюць цэлыя сем’і, якія раней падтрымлівалі сваякоў у зьняволеньні, таму што ўсе яны былі так ці інакш задзейнічаныя ў праграме дапамогі і іх у выніку могуць усіх перасаджаць».

Сытуацыя складаная, эвакуацыя працуе, гэтай працы, паводле слоў Стрыжака, «дастаткова шмат», «адпаведна, і шмат падобных збораў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG