Арганістка з полацкага Сафійскага сабору Ксенія Пагарэлая першая і пакуль адзіная зь беларускіх музыкаў выступала з канцэртам у парыскім саборы Нотр-Дам.
Крыжы, дэмантаваныя ў Курапатах, не адлюстраваныя ў існуючым пашпарце абʼекта і ня маюць ніякага дачыненьня да ўвекавечваньня памяці ахвяр сталінскага тэрору, заявіла Міністэрства лясной гаспадаркі.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з урадам 11 красавіка прыгразіў паставіць на рамонт нафтаправоды і нафапрадуктаправоды і такім чынам прыпыніць транзыт расейскай нафты. Чым выклікана такая заява?
11 красавіка ў Наваградзкім раённым судзе пачнецца разгляд справы адносна Дзьмітрыя Бондара. Працэс будзе праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.
24-гадовы гарадзенец Андрэй Галавенка, якога будуць судзіць за рэпост кліпа Pussy нямецкага гурту Rammstein, расказаў, што ведае толькі адну іхную песьню, а папраўдзе захапляецца творчасьцю Сяргея Міхалка.
Бацькі заявілі, што прычынай ягонай сьмерці мог стаць выпадак гвалту ў вучэльні. Адміністрацыя вучэльні гэта адмаўляе. Сьледчы камітэт вядзе праверку.
8 красавіка ў Менску адбыліся суды над абаронцамі Курапатаў Паўлам Севярынцам, Нінай Багінскай і Вольгай Мікалайчык. Таксама пачаўся працэс над актывістам Максімам Вінярскім. Пакуль невядома, якая сытуацыя з затрыманым учора Міколам Статкевічам.
8 красавіка суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (1020 рублёў) актывіста Міколу Дзядка паводле артыкула 17.11 КаАП (выраб, распаўсюд і (альбо) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Абаронцу Курапатаў Валянціну Яроменак вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі выказаўся пра знос крыжоў у Курапатах.
Некаторых актывістаў, затрыманых 4 красавіка ў Курапатах, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
Патроны, знойдзеныя ў машына, у якой ехаў адзін з ініцыятараў мясцовага рэфэрэндуму супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем Майсей Мазько, «зьяўляюцца боепрыпасамі да некалькіх відаў пісталетаў, вінтовак, карабінаў і ружжаў».
Ва Ўкраіне зь ліпеня 2018 году вядзецца антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках цэмэнту зь Беларусі, Расеі і Малдовы.
Беларусь мае тэхнічныя магчымасьці, каб павялічыць вытворчасьць мінімум да 25 мільёнаў шкляных бутэлек у год.
Прызначаючы новага міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Анатоля Хацько, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ўся яго біяграфія «зьвязана з працай з жывёламі».
Беларускі МЗС паведаміў, што зь літоўскім бокам абмяркоўваюцца магчымасьці сумеснай працы для больш дакладнай ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
Прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў выказваньні аб тым, што беларуская дзяржава паводзіць сябе пасіўна ў справе парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
Намесьнік дырэктара ў навуковай працы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза заявіў, што Беларусь праяўляе інтарэс да парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага, знойдзеных у Вільні.
Ці могуць музыкі граць на пешаходных вуліцах у Менску? З гэтым пытаньнем разьбіралася Свабода.
Загрузіць яшчэ