На сайце Жодзінскага гарвыканкаму паведамляецца, што гарадзкія ўлады падтрымалі добраахвотны збор сродкаў на добраўпарадкаваньне гораду.
Ждановіцкі сельвыканкам зьвернецца ў суд Менскага раёну, каб скасаваць дзяржаўную рэгістрацыю тэнісных кортаў у Ратамцы, якія пабудаваў бізнэсовец Сяргей Тарасюк.
Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца па пешаходных вуліцах, могуць мець пры сабе музычныя інструмэнты.
24 сакавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з сухотамі. Ўсясьветная арганізацыя здароўя праводзіць яго сёлета пад лёзунгам «Час дзейнічаць».
22 сакавіка ў Менску ў галерэі tut.by адбылося ўручэньне літаратурнай прэміі «Празрысты ЭОЛ», якую заснаваў віртуальны часопіс «ЛітРАЖ» пры падтрымцы шэрагу беларускіх пісьменьнікаў.
У Горадні і Менску адбудуцца сьвяточныя захады ў гонар 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці можна хадзіць па вуліцах Горадні і Менску зь бел-чырвона-белым сьцягам?
Некаторым студэнтам Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы прызначылі дадатковыя заняткі ў суботу, 23 сакавіка, калі ў Калоскім парку адбудзецца сьвяткаваньне 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. З гэтай нагоды дырэктар «Групы ацэнкі рызыкаў», кандыдат палітычных навук Дасым Сатпаеў адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Што азначае адстаўка Нурсултана Назарбаева і ці можа яна стаць прыкладам для Аляксандра Лукашэнкі?
Пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску 18 сакавіка зноў пракамэнтаваў заяву беларускага МЗС.
Чаму ў беларускіх аптэках іншым разам немагчыма набыць некаторыя імпартныя лекі, якія свабодна прадаюцца ў суседніх краінах? Ці якасныя іх беларускія аналягі? Якія мэты перасьледуе дзяржава на фармацэўтычным рынку?
Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Гомельскай вобласьці Аляксандар Тарасенка сказаў карэспандэнту Свабоды, што «хвалявацца ня трэба, ніякай падставы для эпідэміі мэнінгіту няма».
Каардынатар ініцыятывы «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў паведаміў, што ягонай грамадзкай дзейнасьцю двойчы цікавіўся невядомы.
Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч паведаміў, што па фактах працёку інфармацыі зь міліцэйскіх зводак у інтэрнэт прызначаная службовая праверка.
Батанічны сад стане яшчэ адной зялёнай зонай у Менску, якую закране будаўніцтва.
Менскага відэаблогера Паўла Сьпірына выклікалі ў міліцыю, якая праводзіць стасоўна яго праверку па 189-м артыкуле Крымінальнага кодэксу праз абразу чыноўніка.
Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні Дня Волі на стадыёне «Дынама».
Новыя правілы пачалі дзейнічаць у горадзенскай гімназіі імя Яўхіма Карскага. У дзяцей перад урокам забіраюць тэлефоны, дазваляюць карыстацца імі толькі на перапынках.
Сябры валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна», якія займаюцца маніторынгам, наладзілі ў менскім парку Дружбы Народаў пікет-манстрацыю «За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў».
У Беларусі прапанову прэм’ер-міністра Літвы Саўлюса Сквярняліса выкарыстаць інфраструктуру АЭС для электрастанцыі на газе назвалі «палітычнымі інсынуацыямі».
Загрузіць яшчэ