Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп і Ілан Маск наведалі цырымонію разьвітаньня з забітым актывістам Чарлі Кэркам


Дональд Трамп выступае на цырымоніі разьвітаньня з Чарлі Кэркам, Грэндэйл, ЗША, 21 верасьня 2025
Дональд Трамп выступае на цырымоніі разьвітаньня з Чарлі Кэркам, Грэндэйл, ЗША, 21 верасьня 2025

У Глэндэйле (штат Арызона) на State Farm Stadium прайшла цырымонія разьвітаньня з кансэрватыўным актывістам Чарлі Кэркам, застрэленым 10 верасьня.

На ёй сярод іншых прысутнічалі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, віцэ-прэзыдэнт Джэй Ды Вэнс, мільярдэр Ілан Маск і дзясяткі тысяч прыхільнікаў Кэрка.

Трамп у сваёй прамове назваў Кірка «пакутнікам за амэрыканскую свабоду». У сваю чаргу Вэнс адзначыў, што забіты актывіст быў «місіянэрам з высакародным духам і вялікай мэтай».

На цырымоніі таксама быў заўважаны Ілон Маск — нейкі час ён сядзеў побач з Трампам, павітаўся з ім за руку і пазьней апублікаваў сумесную фатаграфію з подпісам «For Charlie», што спарадзіла размовы аб магчымым прымірэньні паміж мільярдэрам і прэзыдэнтам пасьля сваркі ў пачатку чэрвеня з-за падатковага законапраекта.

Дональд Трамп і Ілан Маск на пахаваньні Кэрка
Дональд Трамп і Ілан Маск на пахаваньні Кэрка

31-гадовы Чарлі Кэрк, кансэрватыўны блогер і актывіст, 10 верасьня быў забіты стрэлам у шыю. У гэты момант Кэрк выступаў ва ўнівэрсітэце штата Юта. Трамп назваў злачынства «жахлівым».

Мэмарыял забітага кансерватыўнага камэнтатара Чарлі Кэрка ў штаб-кватэры Turning Point USA у Фініксе, штат Арызона, ЗША, 21 верасня 2025
Мэмарыял забітага кансерватыўнага камэнтатара Чарлі Кэрка ў штаб-кватэры Turning Point USA у Фініксе, штат Арызона, ЗША, 21 верасня 2025

Кэрк лічыўся адным з тых, хто дапамог Рэспубліканскай партыі ЗША і самому Трампу заручыцца падтрымкай вялікай колькасьці маладых выбаршчыкаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2024 года.

Па справе аб забойстве Кэрка арыштаваны 22-гадовы Тайлер Робінсан. Ён растлумачыў свае дзеяньні тым, што, паводле яго слоў, Кэрк распаўсюджваў занадта шмат нянавісьці.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG