Дата дня
8 лістапада 2001 году ў месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ўрочышчы Курапаты пад Менскам улады сіламі АМОНу спрабавалі разагнаць лягер абаронцаў Курапатаў, якія не дазвалялі будаваць Менскую кальцавую дарогу праз урочышча. Тады бульдозэры зруйнавалі дзясяткі асьвечаных крыжоў, якія стаялі ўздоўж дарогі. Амонаўцы жорстка зьбівалі й затрымлівалі людзей, якія супрацьстаялі будаўніцтву дарогі, ужывалі сьлезацечны газ. Былі арыштаваныя дзясяткі чалавек, спэцназаўцы жорстка зьбілі мастака Рыгора Кійко, зьнішчылі намёт абаронцаў Курапатаў. Увечары гэтага самага дня будаўніцтва кальцавой дарогі праз Курапаты аднавілася.
Дзень у гісторыі
324 — рымскі імпэратар Канстантын Вялікі на месцы грэцкага гораду Бізантыюм заснаваў Канстантынопаль.
1620 — у часе Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.
1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.
1923 — «піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Ваймарскай Нямеччыне.
1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.
1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.
1956 — адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай фартэцыі.
2016 — выбары прэзыдэнта ЗША, абраны Дональд Трамп.
2020 — падчас мірнага маршу АМАП арыштаваў Вольгу Хіжынкову, міс Беларусі-2008. Яна правяла за кратамі 42 дні.
2021 — Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы.
2023 — суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы збор твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Драматычныя творы, вершаваныя аповесьцi i апавяданьнi», выдадзены ў 2007–2008 гадах дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
У гэты дзень нарадзіліся
1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі.
1784 — Тодар Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».
1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар.
1847 — Брэм Стокер, ангельскі пісьменьнік, праславіўся раманам «Дракула».
1858 — Тадэвуш Урублеўскі, адвакат, удзельнік руху краёўцаў. Падарыў Вільні свой кнігазбор, цяпер — бібліятэка АН Літвы, носіць ягонае імя.
1867 — Панцялеймон (Ражноўскі), мітрапаліт, у часе 2-й сусьветнай вайны ўзначальваў праваслаўную царкву ў Беларусі.
1883 — Вацлаў Ластоўскі, выбітны беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.
1902 — Несьцер Сакалоўскі, кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусі.
1908 — Міхась Багун, паэт, ахвяра сталінізму.
1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.
У памяці
1847 — Казімер Чарноўскі, адзін зь першых вынаходнікаў падводнага карабля.
1886 — Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, вынаходнік літары «ў», мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітычны эмігрант.
1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.
2010 — Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак.