Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп на сустрэчы з Орбанам: саміт з Пуціным не адбыўся праз працяг вайны ва Ўкраіне

абноўлена

Прэзыдэнты ЗША і Вугоршчыны. 7 лістапада 2025ю
Прэзыдэнты ЗША і Вугоршчыны. 7 лістапада 2025ю

Працяг баявых дзеяньняў супраць Украіны стаў прычынай адмены саміту з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Будапэшце. Аб гэтым на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам у Белым доме заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША і прэм’ер-міністар Вугоршчыны пагаварылі з журналістамі напярэдадні асабістых перамоваў у Белым доме. Амэрыканскі лідэр паведаміў, што палітыкі абмяркуюць гандаль, расейскую нафту, а таксама вайну Расеі і Ўкраіны.

Па словах Трампа, Вугоршчыне больш складана, чым іншым эўрапейскім краінам, адмовіцца ад расейскіх энэргарэсурсаў і ЗША вывучаюць магчымасьць зрабіць выключэньне Вугоршчыны з рэжыму санкцый.

«Мы разглядаем гэтае пытаньне, таму што яму вельмі цяжка атрымліваць нафту і газ з іншых рэгіёнаў. Як вы ведаеце, у іх няма перавагі ў выглядзе выхаду да мора. Гэта вялікая краіна, вялікая краіна, але ў яе няма мора. У іх няма партоў. Таму гэта сурʼёзная праблема», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Таксама Трамп назваў працяг баявых дзеяньняў ва Ўкраіне прычынай таго, што саміт з Пуціным да гэтага часу не адбыўся. Пры гэтым прэзыдэнт ЗША дапусьціў магчымасьць сустрэчы з Пуціным у Будапэшце ў «агляднай будучыні».

Таксама прэз ыдэнт ЗША запэўніў, што вайна скончыцца ў хуткім будучым. Орбан заявіў журналістам, што ў яго ёсьць «некаторыя ідэі» адносна таго, як гэта можа адбыцца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG