Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «Люблю ці кахаю» — канцэрт Пятра Клюева ў Менску


Пётар Клюеў
Пётар Клюеў

Падзеі 18 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Канцэрт Пятра Клюева «Люблю ці кахаю»

Чвэрцьфіналіст украінскага шоў «Х-Фактар» Пётар Клюеў выступіць з сольным канцэртам у Менску.

Менск, клюб Графіці (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 10 рублёў.

Прэзэнтацыя музычнага альбому паэта Алеся Плоткі

Авангарднае трыё Buben Naruszewicz Baisan, лідэр якога — паэт Алесь Плотка, прадставіць дэбютны альбом Bulbahuana.

Менск, кавярня «Ўтопія-60» (вул. Леніна, 9).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Экскурсія «Культурныя загадкі Трактарагораду»

Аўтар ініцыятывы «Менскі шпацыр» Раман Абрамчук правядзе пешую экскурсію па пасёлку Трактарнага заводу. Пасёлак быў пабудаваны ў пасьляваенным Менску ваеннапалоннымі немцамі і вяскоўцамі-беларусамі. Экскурсавод называе Трактарны пасёлак сымбалем адноўленай сталіцы.

Менск, мэтро «Трактарны завод» (выхад у бок МТЗ).
Пачатак у 12:00.
Удзел бясплатны.

Як збудавалі Трактарагорад?

Якія таямніцы і легенды Трактарагораду можа зьнішчыць бульдозэр?

Дзень у гісторыі

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.

1537 — У Маскве падпісаная мірная дамова, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.

1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў НАТО.

2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.

У гэты дзень нарадзіліся

1893 — Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

1935 — Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.

1944 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі»

1946 — Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.

1954 — Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.

У памяці

1546 — памёр Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

1564 — памёр Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.

1967 — памёр Роберт Опэнгеймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту

1979 — памёр Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

1995 — памёр Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG