Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніком Сакрэтнай службы ЗША стаў ахоўнік, які прыкрываў Трампа падчас нападу


Дональд Трамп і Шон Каран (справа) пасля спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу ў Батлеры
Дональд Трамп і Шон Каран (справа) пасля спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу ў Батлеры

Шон Каран ахоўваў Трамп падчас леташняй спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу.

Новым кіраўніком Сакрэтнай службы ЗША стаў агент Шон Каран, які прыкрываў Дональда Трампа падчас спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсільваніі. Увечары 10 сакавіка ён быў прыведзены да прысягі на новай пасадзе ў Авальным кабінэце Белага дома, паведамляе Fox News.

Прыводзячы Карана да прысягі, міністар унутранай бясьпекі ЗША Крысьці Ноэм заявіла, што «ён рызыкаваў сваім жыцьцём, каб дапамагчы выратаваць жыцьцё прэзыдэнта Трампа».

Паводле яе слоў, гэта сьведчаньне адданасьці агента місіі Сакрэтнай службы ЗША.

У Трампа стралялі ў ліпені мінулага года, калі палітык выступаў на перадвыбарчым мітынгу. Трамп быў паранены ў правае вуха, адзін зь яго прыхільнікаў загінуў, двое былі параненыя.

Страляў у палітыка 20-гадовы амэрыканец Томас Мэцью Крукс: ён знаходзіўся на даху суседняга будынка прамысловага прадпрыемства. Ён быў забіты супрацоўнікамі Сакрэтнай службы, каля мужчыны знайшлі паўаўтаматычную вінтоўку AR-15, зь якой ён пасьпеў зрабіць да 10 стрэлаў.

У адносінах да супрацоўнікаў Сакрэтнай службы пасьля замаху выказвалася шмат прэтэнзій. Галоўнай было тое, што яны не праверылі дах будынка, дзе размясьціўся Крукс і позна заўважылі стрэлка.

Шон Каран працуе ў Сакрэтнай службе з 2001 года. Ён адказваў за ахову Трампа падчас яго першага прэзыдэнцкага тэрміну і пасьля яго. У падпарадкаваньні ў Карана былі 85 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG