Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выступіў у Пэнсыльваніі, дзе ў яго стралялі. У перадвыбарчым мітынгу ўдзельнічаў Ілон Маск


Дональд Трамп і Ілон Маск
Дональд Трамп і Ілон Маск

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп выступіў на мітынгу ў Батлеры (Пэнсыльванія), дзе на яго ў ліпені адбыўся замах. Трансьляцыю вялі галоўныя амэрыканскія СМІ.

Падтрымаць Трамп прыйшоў дырэктар Tesla і SpaseX Ілон Маск, паведамляе Associated Press.

The New York Times адзначае, што меры бясьпекі былі ўзмоцненыя: на тэрыторыі комплексу Butler Farm Show разгарнулі каманды назіраньня, сцэну атачылі куленепрабівальным шклом, а на дахах суседніх будынкаў дзяжурылі снайпэры.

Трамп пачаў сваю прамову словамі «І як я ўжо казаў...» і звярнуўся да табліцы з дадзенымі па нелегальнай міграцыі ў ЗША — яе ён дэманстраваў 13 ліпеня, калі ў яго пачалі страляць.

Падтрымаць Трамп на мітынгу прыйшоў Ілон Маск. Ён назваў Дональда Трампа адзіным кандыдатам, «здольным захаваць дэмакратыю ў Амэрыцы». І заявіў, што «гэта будуць апошнія выбары», калі Трамп не пераможа.

На Маску была кепка з перадвыбарным лозунгам Трампа Make America Great Again.

Маск падтрымаў Трампа пасьля замаху і з таго часу ня раз выступаў з крытыкай у адрас кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Камалы Гарыс. Кандыдат ад рэспубліканцаў, у сваю чаргу, заяўляў, што ў выпадку перамогі на выбарах хацеў бы бачыць бізнэсоўца ў сваёй камандзе.

Пэнсыльванія, на думку аналітыкаў, — адзін з ключавых штатаў на выбарах прэзыдэнта ЗША, перамога ў якім можа прынесьці Трампу або яго саперніцы віцэ-прэзыдэнтцы Камале Гарыс перамогу па краіне ў цэлым. Апытаньні паказваюць, што зараз у Пэнсыльваніі, як і яшчэ ў шасьці штатах, няма рашучай перавагі ні ў аднаго з кандыдатаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG