Замах на былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Пэнсільваніі. ФОТА
Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп быў паранены падчас перадвыбарчага мітынгу 13 ліпеня ў Батлеры, штат Пэнсільванія. Напад расьсьледуецца як замах на забойства.

1
Калі Трампа выводзілі са сцэны, ён павярнуўся да натоўпу, махнуў кулаком у паветра і, здаецца, закрычаў: «Змагацца! Змагацца! Змагацца!»

2
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі і былы прэзыдэнт краіны Дональд Трамп прыбыў на перадвыбарчы мітынг 13 ліпеня ў Батлер, штат Пэнсільванія.

3
Прыхільнікі Трампа

4
Агенты сакрэтнай службы ЗША прыкрываюць Трампа на сцэне перадвыбарчага мітынгу пасьля стрэлаў.

5
Улады ЗША ідэнтыфікавалі 20-гадовага мужчыну як падазраванага ў зьдзяйсьненьні, як было апісана, «замаху».

6
Паліцэйскія снайпэры адкрылі агонь у адказ пасьля стрэлаў, калі Трамп выступаў на мітынгу ў Батлеры.

7
Трампа выводзяць са сцэны

8
На правым вуху і шчацэ Трампа была бачная кроў. Агенты Сакрэтнай службы пасадзілі яго ў машыну і пакінулі месца замаху.

9
Узброены чалавек, Томас Мэт'ю Крукс, быў забіты афіцэрамі Сакрэтнай службы, а таксама, як паведамляецца, загінуў яшчэ адзін глядач. Яшчэ два чалавекі атрымалі цяжкія раненьні.

10
Кевін Роджэк, агент ФБР, які адказвае за бюро ў Пэнсільваніі, заявіў, што стральба расьсьледуецца як «замах на забойства».
Форум