Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за І квартал 2025 году пабудавалі звыш 9 тысяч кватэр, звыш 40% — у сельскай мясцовасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Асобна палічана, колькі жыльля пабудавалі для шматдзетных сем’яў.

У Беларусі за студзень — сакавік 2025 году пабудавалі 9,3 тыс. новых кватэраў, а агульны аб’ём уведзенага ў эксплюатацыю жыльля склаў 929,2 тыс. квадратных мэтраў. Такія зьвесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

За аналягічны пэрыяд 2024 году было пабудавана больш за 8,2 тыс. новых кватэр і ўведзена ў эксплюатацыю 787,5 тыс. квадратных мэтраў жыльля.

З агульнага аб’ёму пабудаваных квадратных мэтраў 304,9 тыс. прызначаныя для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў. Гэта складае 32,8% агульнага аб’ёму.

Пры гэтым 177,1 тыс. квадратных мэтраў пабудавалі з выкарыстаньнем дзяржаўнай падтрымкі.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплюатацыю 125,4 тыс. квадратных мэтраў. Важна адзначыць, што ў сельскіх населеных пунктах здалі 405 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля, што складае 43,6% ад агульнага ўводу па краіне.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG