Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі папрасіў ня ціснуць на яго ў дыялёгу па правах чалавека


Андрэй Дапкюнас, архіўнае фота
Андрэй Дапкюнас, архіўнае фота

Дыялёг па правах чалавека «ня можа праходзіць пад ціскам», перадае БЕЛТА заяву намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Дапкюнаса на брыфінгу, прысьвечанаму Дню ААН.

Андрэй Дапкюнас адзначыў, што Беларусь «турбуе тэма правоў чалавека, тэма павагі да правоў чалавека і ў нашай краіне, і па ўсім сьвеце», але дыялёг па правах чалавека «ня можа праходзіць празь ціск, празь непавагу да правоў дзяржаваў», а можа адбывацца «толькі ў добрым і шчырым напрамку». Дыплямат выказаў шкадаваньне, што мэханізмы дыялёгу, якія ёсьць сёньня, «ня цалкам гэтаму адпавядаюць».

Што здарылася, каб МЗС прасіў «ня ціснуць»?

Алег Гулак, архіўнае фота
Алег Гулак, архіўнае фота

«Розныя прадстаўнікі МЗС і іншых структураў увесь час займаюць такую пазыцыю, гэта звычайная рыторыка на гэтую тэму, — кажа Свабодзе кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак. — У дадзеным выпадку яна проста паўтараецца, бо проста цяпер не адбываецца ніякага дыялёгу: ён пэрманэнтна адбываецца, але вызначаныя раўнды ўжо прайшлі».

Гулак ня думае, што апошнім часам нехта з заходніх краінаў сур’ёзна пагражаў вярнуць прыпыненыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску, такое пытаньне «нідзе ні на якіх пляцоўках ня ставілася», а просьба «ня ціснуць» гэта ўсяго толькі «агульная пазыцыя МЗС».

6 меркаваньняў — пагоршылася ці палепшылася сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG